Вы тут

Дэпутат: Не трэба нажывацца на праблемах людзей


Член Пастаяннай камiсii па заканадаўстве Палаты прадстаўнiкоў Iрына Даўгала правяла маніторыг кошту, наяўнасці і асартыменту прэпаратаў у аб’ектах аптэчнай сеткі дзяржаўнай і прыватнай форм ўласнасці Гомеля. 


Для правядзення маніторынгу былі абраныя аптэкі ў Савецкім раёне абласнога цэнтра, дзе абслугоўваецца значная колькасць пажылых людзей, людзей з інваліднасцю, шматдзетных сем’яў і ўсіх уразлівых катэгорый грамадзян. У непасрэднай блізкасці — дарослая і дзіцячая паліклініка, таму са спісам ад урача многія на прамую накіроўваюцца менавіта сюды, кажуць правізары аптэк. Скаргаў на павышэнне цэн на лекі апошнім часам супрацоўнікам не паступала. 

— Наадварот, людзі задаволеныя, бо многія лекі значна патаннелі, — падчас маніторынгу парламентарыю настрой наведвальнікаў перадалі супрацоўнікі дзяржаўнай аптэкі па вуліцы Быхаўская.

Тут для пакупнікоў арганізавана электронная чарга, для зручнасці пажылых людзей, інвалідаў, пакупнікоў з дзецьмі ўладкаваныя месцы для сядзення. У аптэцы ў асартыменце — не толькі лекавыя сродкі, але і прылады медыцынскай тэхнікі. 

Увогуле, каля 8 тысяч найменняў тавараў рэалізуецца ў гомельскай аптэчнай сетцы, звярнула ўвагу генеральны дырэктар Гомельскага РУП «Фармацыя» Людміла Сапега, якая далучылася да парламентарыя падчас маніторынгу. На працягу года, безумоўна, паступаюць звароты ад грамадзян, якія просяць патлумачыць прычыну змянення кошту лекавых прэпаратаў у розных аптэках — у такіх выпадках важна якасная інфармацыйная работа з пакупнікамі, пераканана кіраўнік Гомельскага РУП «Фармацыя». 

— Кошт залежыць ад часу пастаўкі і фарміруецца, на-прыклад на імпартныя тавары, у залежнасці ад курсу валют у дзень мытнага афармлення, — патлумачыла Людміла Сапега. — І мы бачым як павышэнне цаны, так і яе паніжэнне ва ўсіх пастаўках, якія прыходзяць апошнім часам, таму што курс долара і еўра значна зніжаны. Бываюць такія сітуацыі, што ў адной аптэцы мы яшчэ дарэалізуем лекавыя сродкі па старым кошце, а дзесьці ўжо рэалізуецца тавар па новым.

Маніторынг кошту тавараў аптэчнай сеткі разам з аналізам цэн на харчовыя і прамысловыя тавары першай неабходнасці — гэта сталая, сістэмная работа, звярнула ўвагу Член Пастаяннай камiсii па заканадаўстве Палаты прадстаўнiкоў Iрына Даўгала. Парламентарый дадала, што да яе скаргаў ад жыхароў Гомеля на неабгрунтаваны рост кошту на лекі не паступала. Але аналіз цэн застаецца актуальным і важным пытаннем. 

— Сёння нельга не казаць аб тым, што рост цэн у цэлым адбіваецца на настроі людзей. Але калі выконваецца баланс росту кошту і адпаведнага росту, у першую чаргу, пенсіі, сацыяльных дапамог і гэтак далей, то і ў людзей ёсць разуменне і адэкватная ацэнка дзяржаўнай палітыкі. І гэта вельмі важна, таму што мы працуе для людзей і ў імя людзей, — падкрэсліла Ірына Даўгала. — Зразумела, жыццё не стаіць на месцы і эканамічныя працэсы дыктуюць свае законы, але рост кошту, вядома, павінен быць абгрунтаваным, паступовым, каб рост заработнай платы, пенсіённага забеспячэння, усіх сацыяльных выплат і дапамог суадносіўся з ростам цэн. Для гэтага і праводзім маніторынгі. Не трэба нажывацца на горы і праблемах людзей, гэта не прынясе ніводнаму суб’екту гаспадарання ні матэрыяльнага, ні маральнага задавальнення, — выказала сваю пазіцыю парламентарый. 

Між тым сёння праводзіцца сур’ёзная работа, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы, па замене прэпаратаў і іх складальнікаў імпартнай вытворчасці. 

— І гэта таксама ўплывае на коштаўтварэнне, паколькі мяняюцца і выдаткі на лагістыку, — зазначыла Ірына Даўгала.
Член Пастаяннай камiсii па заканадаўстве падзялілася, што падчас прыёмаў грамадзян, у тым ліку даводзіцца закранаць пытанне прафілактыкі захворванняў, вядзення здаровага спосабу жыцця. 

— Сёння ў нас створана проста каласальная інфраструктура спартыўных і фізкультурных аб’ектаў. Прыходзьце самі, са сваімі сем’ямі, рухайцеся, займаецеся дыхальнай гімнастыкай, імкніцеся бачыць пазітыўнае, бо гэта ў тым ліку ўплывае на фізічны стан кожнага чалавека, — заклікала парламентарый.

Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.