Вы тут

Падручнік для ВНУ па гісторыі беларускай дзяржаўнасці прадставілі ў Магілёве


Падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для ВНУ прэзентавалі падчас дыялогавай пляцоўкі ў Беларуска-Расійскім універсітэце (Магілёў) у рамках рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Беларусь адзіная».


Удзел у мерапрыемстве ўзялі кіраўнік рабочай групы па распрацоўцы падручніка, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Вячаслаў Даніловіч, першы прарэктар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Юрый Машын, старшыня праўлення дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Веды» Вадзім Гігін.

На сустрэчу са спікерамі прыйшлі прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, прадпрыемстваў, ветэраны працы, моладзь. 

Ігар Марзалюк паведаміў, што гэта першы падручнік, зацверджаны Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта.

Гэта міждысцыплінарны падручнік, які можна падзяліць на тры блокі. Першы ўключае асноўныя этапы дзяржаўнасці Беларусі, другі раздзел прысвечаны гісторыі ўлады, трэці раздзел пра Беларусь на стыку цывілізацый, культур, па сутнасці, гэта можна абазначыць адным словам — беларусазнаўства. Навучальны дапаможнік адпавядае сучасным тэхналагічным дасягненням, забяспечаны QR-кодамі. 

Падручнік ярка ілюстраваны, выдадзены тыражом каля 5 тысяч асобнікаў і на беларускай мове — гэта прынцыповая пазіцыя аўтараў.

Ксенія ДАБРАБЫТ

Фота mogilev-region.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.