Вы тут

Архітэктурныя і духоўныя славутасці Чачэрска. Дзённік экспедыцыі «Дарога да святыняў»


Чачэрск — адзін з прыпынкаў на шляху экспедыцыі «Дарога да Святыняў». Гэта старажытнае месца ўпершыню згадваецца яшчэ ў 12—м стагоддзі. Навукоўцы і пісьменнікі, з ліку ўдзельнікаў экспедыцыі, пабывалі тут на сустрэчах з жыхарамі, паведалі ім шмат цікавага і самі папоўнілі свае веды пра гэты край. Былі пасаджаны дрэўцы ў сімвалічны Сад малітвы. Пазнаёмілася экспедыцыя ў Чачэрску і з архітэктурнымі славутасцямі — будынкам ратушы і царквы. У Спаса-Праабражэнскай царкве адбылося агульнае набажэнства, пасля якога ўсе пачулі цікавую лекцыю пра іканапіс і мясцовыя святыя абразы. Там жа ўсё паглядзелі, як ідзе рэканструкцыя гэтага ўнікальнага будынка.


Тэма веры і ведаў стала галоўнай на сустрэчах у раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, школах, гімназіі. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі, як яны падрыхтаваліся да свята Дня беларускага пісьменства.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.