Вы тут

Наталля Эйсмант распавяла аб рэкордна шчыльным графіку Прэзідэнта


Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант адзначыла, што графік Аляксандра Лукашэнкі восенню будзе насычаным, паведамляе тэлеканал АНТ.


Прэзідэнт анансаваў буйное міжнароднае мерапрыемства, на якім плануе прысутнічаць, — саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Яго фармат пакуль не ўстаноўлены.

Адносна парадку дня ўнутры краіны графік таксама абяцае быць вельмі шчыльным. Кіраўнік дзяржавы, па словах Наталлі Эйсмант, «будзе ва ўсіх школах і ВНУ краіны» 1 верасня.

Таксама Прэзідэнт запланаваў разгляд шэрагу законапраектаў і пытанняў, якія тычацца развіцця грамадзянскай супольнасці, палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.

Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы патлумачыла, што насычаны графік Прэзідэнта – гэта адказ на тыя пытанні, якія ставіць перад нашай краінай і нашым рэгіёнам, перад усёй планетай 2022 год. «Для нас былі няпростымі і папярэднія гады. Але 2022 – гэта максімальная канцэнтрацыя: ваенная спецыяльная аперацыя, пагроза сусветнага голаду, беспрэцэдэнтныя санкцыі і ціск на нашу краіну. І ўзнікае пытанне: няўжо хтосьці думае, што можна працягваць жыць нармальна, сыта і спакойна, а працаваць, як і раней? Прэзідэнт канкрэтна сваім прыкладам паказвае, што не. Вы чулі, колькі разоў Прэзідэнт вымавіў фразу "распранацца і працаваць". Яна ўжо трансфармавалася ў "напружвацца і працаваць", "упірацца і працаваць"», — сказала Наталля Эйсмант.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.