Вы тут

Кавальчук: «Гэтыя людзі — эліта нашага паралімпійскага спорту»


У Міністэрстве спорту і турызму ўзнагародзілі сапраўдных герояў — беларускіх паралімпійцаў, чэмпіёнаш і прызёраў «Мы разам. Спорт» у расійскім Ханты-Мансійску. Нагадаем, што ў мінулым зімовым сезоне беларускія спарстмены рыхтаваліся да выступлення на XIII зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пекіне. Аднак за 17 гадзін да цырымоніі адкрыцця беларусы і расіяне былі адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах. Альтэрнатывай галоўным стартам чатырохгоддзя сталі спборнцітвы ў Ханты-Мансійску, дзе акрамя беларускіх і расійскіх спартсменаў, прымалі ўдзел паралімпійцы з Арменіі, Казахстана і Таджыкістана. Спаборніцтвы праходзілі ў шасці відах спорту. Беларуская каманда заваявала 16 медалёў у біятлоне і лыжных гонках: 5 залатых, 2 сярэбраныя і 9 бронзавых. 


«Гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя, калі спартсменаў за лічаныя гадзіны пазбаўляюць магчымасці ўдзельнічаць у гульнях. Людзі чатыры гады рыхтаваліся да гэтых спаборніцтваў, гэта людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Такое рашэнне не ўпрыгожвае ні паралімпійскі рух, ні сусветны спорт. Але такая сітуацыя адбылася. Дзякуючы мудраму рашэнню кіраўніцтва нашай краіны, мудраму рашэнню нашых калег з Расійскай Федэрацыі аб правядзенні спаборніцтваў у Ханты-Мансійску, яна крыху выправілася. Спартсмены, якія сёння знаходзяцца тут — гэта эліта нашага паралімпійскага спорту. Я ўпэўнены, што на Паралімпійскіх гульнях яны б паказалі не горшы вынік, а можа, нават і лепшы, чым у Ханты-Мансійску», — адзначыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Ён падзякаваў спартсменам за іх волю і імкненне да перамогі, падзякаваў іх трэнерам. «Я жадаю на гэтым не спыняцца, каб паралімпійскі спорт паступальна рухаўся наперад, каб мы пакаралі новыя вяршыні. Тое, што ў свеце адбываецца сёння, рана ці позна скончыцца. Нам трэба проста цярпліва чакаць і трэніравацца. Спорт аб’ядноўвае людзей і праз спорт мы павінны праводзіць міралюбівую палітыку», — дадаў міністр. 

Старшыня Нацыянальнага паралімпійскага камітэта Алег Шэпель падкрэсліў, што вынікі, паказаныя беларусамі ў Ханты-Мансійску, вызываюць павагу. Ён падкрэсліў, што зараз задача спарстменаў, трэнераў і кіраўнікоў — рабіць усё магчымае, каб спорт заставаўся паслом міра. 

Чэмпіёны і прызёры спаборніцтваў «Мы разам. Спорт»: Дзмітрый Будзіловіч, Юрый Голуб, Дзмітрый Лобан, Лідзія Лобан, Святлана Маторына, Раман Свірыдзенка, Уладзімір Чапелін, Валянціна Шыц, Дар’я Федзькавіч атрымалі грашовыя сертыфікаты ад Мінспорту. Акрамя таго, Дар’і Федзькавіч, якая заваявала чатыры медалі ў Ханты-Мансійску, прысвоена званне майстра спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па лыжных гонках (сярод інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата). Грашовыя сертыфікаты таксама атрымалі трэнеры, урачы і спецыялісты, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы беларускіх паралімпійцаў.

«Я лічу, што кожная праца павінна быць ацэненая. Нам вельмі прыемна, што нас не забылі, што ацанілі наш вынік. Вядома, грошы не могуць кампенсаваць тое, што з намі адбылося. Грошы гэта прыемны бонус, яны будуць укладзеныя ў тое, каб наш наступны вынік быў яшчэ лепшым. На дадзены момант мы не ведаем каляндар і не ведаем, да якіх спаборніцтваў нам выходзіць на пік. Таму наша галоўная задача зараз — захаваць сваю лепшую форму», — падзялілася Святлана Маторына, двухразовая чэмпіёнка спаборніцтваў «Мы разам. Спорт». 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.