Вы тут

Беларускія аграрыі намалацілі больш як 7,2 млн тон збожжа


Беларускія аграрыі намалацілі 7,2 млн т збожжа, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Паводле даных аператыўнай інфармацыі, на раніцу 25 жніўня ў цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,944 млн га, што складае 89,4 працэнта ад плана.

У Брэсцкай вобласці павялічылі ўборачную плошчу збожжавых да 356,6 тыс. га. Паводле актуальнай інфармацыі, у рэгіёне ўбрана 97,6 працэнта плошчы (348 тыс. га), у Віцебскай вобласці — 79,2 працэнта (285,1 тыс. га), Гомельскай — 91,3 працэнта (318,6 тыс. га), Гродзенскай — 89,7 працэнта (280,1 тыс. га), Мінскай — 91,2 працэнта (418,4 тыс. га), Магілёўскай — 86,9 працэнта (293,9 тыс. га).

У краіне намалочана 7,236 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,2 ц/га. Ураджайнасць вышэйшая, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У 2021 годзе яна склала 30,4 ц/га. Грэчкі намалочана 1,47 тыс. т пры ўраджайнасці 13,1 ц/га, проса — 2,42 тыс. т з ураджайнасцю 25,9 ц/га.

Рапс убралі з 310,8 тыс. га, што складае 85,9 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 819,5 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26,4 ц/га. Яравога рапсу намалацілі 15,2 тыс. т.

Аб’ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс. т.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.