Вы тут

Галоўчанка аб новым механізме фінансавання тэатраў: Гэта даўно наспелая неабходнасць


Пераход тэатраў краіны на новы механізм фінансавання — гэта даўно наспелая неабходнасць. Такое меркаванне выказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас нарады з кіраўнікамі рэспубліканскіх і мясцовых тэатраў, паведамляе БелТА.


Ключавым пытаннем тэматычнай сустрэчы стаў пераход тэатраў на раўнадолевае фінансаванне.

«Сфера культуры заўсёды ў фокусе ўвагі Прэзідэнта і ўрада. Нягледзячы на няпростыя часы, дзяржава прымае ўсе неабходныя меры для развіцця тэатральна-відовішчных арганізацый. Ствараецца і рэканструюецца матэрыяльна-тэхнічная база, рэгулярна вылучаюцца бюджэтныя сродкі на стварэнне новых пастановак, на ўтрыманне тэатра ў выглядзе бюджэтных субсідый, — адзначыў прэм’ер-міністр. — Пры наведванні Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы ў лютым мінулага года Прэзідэнт выразна паставіў задачу па пераходзе тэатраў на механізм раўнадольнага фінансавання».

Як адзначыў Раман Галоўчанка, такі падыход павінен стымуляваць творчую ініцыятыву, актыўнасць. «І на практыцы пацвердзіць вядомы ў творчым асяроддзі пастулат пра тое, што тэатр не можа існаваць без гледачоў. Адпаведна, акрамя чыстага мастацтва, гэта эканамічны прадукт, які таксама павінен быць канкурэнтаздольным, які павінен прадавацца і прыносіць сродкі для таго, каб развівалася кожная тэатральная ўстанова», — падкрэсліў ён.

Падчас нарады, прэм’ер-міністр адзначыў, што пытанне пераходу або не пераходу на такую форму фінансавання не стаіць. Сустрэча праходзіла для таго, каб зрабіць гэты пераход эфектыўным і абмеркаваць, ці ўсё было ўлічана пры падрыхтоўцы гэтага рашэння. «Гэты пераход — аб’ектыўная, даўно наспелая неабходнасць . Узмацненне залежнасці росту заработнай платы ад працы — па такім прынцыпе жывуць абсалютна ўсе эканамічныя і творчыя агенты ў Беларусі», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Фота – скрыншот відэа тэлеграм-канала ўрада

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.