Вы тут

Кітайскія астраномы знайшлі 9 узбагачаных літыям зорак


Кітайскія астраномы знайшлі дзевяць зорак-карлікаў з высокім утрыманнем літыя пры дапамозе найбуйнейшага ў краіне аптычнага тэлескопа LAMOST. Вынік даследвання апублікаваныя ў часопісе The Astrophysical Journal LettersЮ, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Адкрыццё па праве лічыцца прарывам у астранамічных даследаваннях, улічваючы, што да гэтага былі вядомыя толькі чатыры падобных зоркі. Даследаванне праводзіла навуковая група пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі пры Акадэміі навук
Кітая Шы Цзяньжуна.

Паводле вынікаў даследавання, утрыманне літыя ў гэтых зорках у чатыры разы большае, чым у Сонца. Даследчыкі таксама выявілі, што сем з дзевяці выяўленых зорак маюць высокую хуткасць кручэння вакол восі — больш за 9 кіламетраў у секунду. Бляск трох з іх мае перыядычную змену, а яшчэ адна зорка ўваходзіць у склад падвойнай зоркі. Мяркуючы па гэтым, астраномы звязваюць назапашванне літыя з акрэцыяй — захопам рэчыва з навакольнай прасторы.

Як вядома, LAMOST (тэлескоп Го Шоўцзін па імені вядомага кітайскага астранома (1231 — 1316 гг.) — найбуйнейшы ў Кітаі шматмэтавы спектраскоп для назірання шырокіх раёнаў нябеснай прасторы. З яго дапамогай астраномы знайшлі самую масіўную чорную дзірку зорных мас і больш за 10 тысяч  узбагачаных літыям зорак-гігантаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.