Вы тут

Петрышэнка: вучэбна-лабараторны корпус дзіцячага тэхнапарка гатовы на 90%


Вучэбна-лабараторны корпус Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка гатовы на 90 працэнтаў. Аб гэтым падчас наведвання аб’екта расказаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, перадае БелТА.


«Будаўнічыя работы амаль завершаны, абсталяванне закуплена, практычна гатова ўсё камплектаванне з улікам тэхналагічных асаблівасцей. Будаўнікі ідуць з апярэджаннем графіка, — расказаў Ігар Петрышэнка. — Ступень гатоўнасці жылога комплексу таксама высокая, яна складае каля 90 працэнтаў. У тэхнапарку ўсё зроблена для таго, каб дзеці маглі паглыбляцца не толькі ў навучанне, але і ў якаснае правядзенне вольнага часу. Дзеці могуць рэалізаваць свой творчы і тэхнічны патэнцыял».

Акрамя таго, пашыраецца спектр напрамкаў, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка дзяцей у тэхнапарку. Да ўжо існуючых пяці дабавяцца яшчэ пяць. У верасні будуць дадаткова адкрыты напрамкі «Інфармацыйная бяспека», «Электроніка і сувязь», «Нанаіндустрыя і нанатэхналогіі», «Энергетыка будучыні», «Архітэктура і дызайн».

«З 1 верасня мы плануем набіраць у адукацыйную змену сто чалавек замест сарака. У бягучым годзе навучаецца 6 груп па 40 чалавек, гэта значыць 240 чалавек прайшлі падрыхтоўку на базе парка. Падрыхтоўку ў тэхнапарку прайшла і Настасся Більдзь, якая набрала максімальныя 400 балаў для паступлення ў БДУІР», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Паводле яго слоў, у далейшым плануецца ўдасканальваць падрыхтоўку дзяцей у тэхнапарку, суправаджаць іх пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і пасля заканчэння садзейнічаць іх працаўладкаванню. «Цяпер Міністэрства адукацыі сумесна з зацікаўленымі адпрацоўвае сістэму “бясшвовага” ўваходжання ў прафесію пасля атрымання вышэйшай адукацыі», — сказаў на заканчэнне намеснік прэм’ер-міністра.

У бягучым годзе ў правілах прыёму ёсць навінка: навучэнцы, якія паспяхова прайшлі курс навучання ў тэхнапарку, могуць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, ліцэі і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы без здачы ўступных іспытаў па накіраванні наглядальнага савета.

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк дзейнічае з 1 студзеня 2021 года. У інфраструктуры прадугледжаны школа, вучэбна-лабараторны корпус і інтэрнат на 300 месцаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.