Вы тут

Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў на «Славянскім базары» атрымала беларуска


17 ліпеня вызначылі пераможцу XXXI Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск», перадае БелТА.


Ліру і дыплом уладальніка Гран-пры атрымала прадстаўніца Беларусі Ганна Трубяцкая. У першы конкурсны дзень маладая спявачка набрала максімальную колькасць балаў, умацаваўшыся ў топе турнірнай табліцы разам з італьянкай Мартай. У другі дзень артыстка выканала сусветны хіт AC/DC «Highway to Hell», які набыў ёй перамогу ў песенным конкурсе на «Славянскім базары».

У выніку Беларусь сёлета стала абсалютным чэмпіёнам песенных конкурсаў «Славянскага базару».

Дыплом лаўрэата першай ступені атрымала прадстаўніца Італіі Марта, якая саступіла Ганне Трубяцкой усяго 2 балы.

Дыплома другой ступені былі ўдастоены расіянка Nansi і канкурсантка з Балгарыі Дзімітрына Германава.

Замкнулі тройку прызёраў прадстаўніца Арменіі Марыя Ханданян і саліст з Кыргызстана Бек Ісраілаў.

Спецыяльны прыз «Славянская надзея» намеснік прэм’ер-міністра Беларусі і старшыня аргкамітэта фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» Ігар Петрышэнка ўручыў вакалістцы Xon з Узбекістана.

 

Спецыяльнага прыза імя Уладзіміра Мулявіна за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, высокае выканальніцкае майстэрства была ўдастоена Крысціна Млынар (Боснія і Герцагавіна).

Канкурсант з Казахстана Kyle Ruh стаў уладальнікам спецыяльнага прыза ТРК «Мір» за высокае майстэрства ў захаванні нацыянальных традыцый.

Спецпрыз Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі быў прысуджаны Ганне Трубяцкой і Nansi.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.