Вы тут

Кітайскі юань — у кошыку замежных валют


Праўленнем Нацыянальнага банка нашай краіны прынята рашэнне аб уключэнні з 15 ліпеня кітайскага юаня ў пералік валют, якія ўваходзяць у склад кошыка замежных валют. Такім чынам, цяпер устанаўліваецца наступны ўзровень вагі валют пры разліку кошту кошыка: для расійскага рубля — 50 %, долара ЗША — 30 %, еўра — 10 %, кітайскага юаня — 10 %.


У прэс-службе Нацбанка падкрэслілі, што пры прыняцці гэтага рашэння ўлічвалася змяненне ў 2022 годзе структуры знешнеэканамічных патокаў і аб’ёмаў таргоў названымі валютамі ў ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

З улікам ўключэння кітайскага юаня ў кошык замежных валют афіцыйны курс беларускага рубля да кітайскага юаня, як і да долара ЗША, еўра і расийскага рубля, будзе ўстанаўлівацца па выніках таргоў у ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.