Вы тут

Змагаемся з каларадскім жуком з дапамогай народных метадаў


Самым распаўсюджаным шкоднікам сярод паслёнавых культур з'яўляецца каларадскі жук. На сённяшні дзень існуе вялікая колькасць прэпаратаў, якія з'яўляюцца дастаткова эфектыўным пры барацьбе з ім, але далёка не ўсім агароднікам хочацца выкарыстоўваць на сваім участку сродкі, што змяшчаюць хімічныя рэчывы. Нават самы нейтральны прэпарат мае таксічнае дзеянне. У момант апырсквання таксіны пападаюць не толькі на бульбу, але і на іншыя культуры і адмоўна ўздзейнічаюць на мікраклімат усяго вашага ўчастка. Таму большасць агароднікаў стараецца весці барацьбу з каларадскім жуком пры дапамозе народных сродкаў.


Кроп

Даступным і лёгкім сродкам для адпуджвання каларадскага жука здаўна лічаць пасадку кропу паміж радамі бульбы і іншых паслёнавых культур. Спецыфічны пах кропу, відаць па ўсім, не спадабаўся гэтаму шкодніку. Таксама замест кропу на градках можна высадзіць каляндру, календулу, агурочную траву. Саджаць кроп варта з разлікам 1 кусцік кропу на 2 кусцікі культуры і па ўсім перыметры ўчастка.

Мачавіна

Мачавіна — гэта яшчэ адзін нетаксічны спосаб пазбавіцца ад каларадскага жука. У адрозненне ад іншых сродкаў, мачавіна дапаможа адпудзіць не толькі дарослых асобін, але і іх лічынкі. Ужываюць гэты спосаб у перыяд актыўнага размнажэння насякомых ці ўвосень — для таго каб пазбавіцца ад тых жукоў, якія збіраліся перазімаваць на ўчастку.

Для таго каб прыгатаваць раствор, спатрэбіцца 1 кг бульбы і раствор мачавіны (прапорцыя раствору: 1 шклянка мачавіны на 2 літры вады). Бульбу неабходна нарэзаць долькамі і настойваць на растворы прыкладна суткі.

Настоеную бульбу раскладваем па градках: і ўжо на наступны дзень можна будзе назіраць жучкоў лапкамі ўгору.

Дзёгаць

Каларадскі жук не пераносіць драўнінны попел, а дзёгаць — прадукт перагонкі драўніны. Выжыць шкоднікаў са свайго ўчастка можна простым апырскваннем кустоў растворам дзёгцю.

Раствор гатуецца ў прапорцыі: на 10 літраў вады — 100 грамаў дзёгцю бярозавага.

Апрацоўваць кусты неабходна 3 разы на тыдзень. Робяць гэта ў яснае, сонечнае надвор'е. Пры апырскванні раслін асаблівую ўвагу аддаюць адваротнаму боку лістоў.

Нашатырны спірт

Яшчэ адзін папулярны спосаб пазбаўлення ад каларадскага жука — ужыванне нашатырнага спірту. Ён вызначаецца пахам, які адпуджвае каларадскага жука. Апырскванне культур нашатырным спіртам рэкамендуецца праводзіць у ранішні час сутак і пры адсутнасці ветру. Для прыгатавання раствору 0,5 літра нашатырнага спірту трэба развесці ў 10 літрах вады.

Кока-кола

Кока-кола — гэта безалкагольны газіраваны напой, у склад якога ўваходзіць артафосфарная кіслата, якая згубна дзейнічае не толькі на каларадскага жука, але і на кляшчоў і іншых шкодных насякомых. Перад апырскванне кока-колу змешваюць з вадой у прапорцыі 1:1. Ужываць неразведзенай кока-колу не рэкамендуецца, бо на пах цукру і карамелі зляцяцца разнастайныя насякомыя і ніякага эфекту не атрымаецца.

Попел

Попел з'яўляецца вельмі эфектыўным сродкам пры барацьбе з каларадскім жуком. Ужываць яго можна некалькімі спосабамі:

Для таго каб папярэдзіць з'яўленне жука, пры пасадцы бульбы попел насыпаюць у кожную лунку.

Апрацоўка кустоў. Для таго каб знішчыць лічынкі і дарослых асобін каларадскага жука, кусты раслін апрацоўваюць драўнінным попелам, часцей за ўсё бярозавым. Для такой працэдуры спатрэбіцца прыкладна 10 кг попелу на «сотку».

Апырскванне. Два апырскванні з інтэрвалам у тыдзень здольныя пазбавіць участак ад шкоднікаў. Для прыгатавання раствору здрабняюць 1 кавалак гаспадарчага мыла і раствараюць яго ў вядры вады, дадаюць туды адзін літровы слоік попелу. Настойваецца раствор прыкладна 15 хвілін, пасля 1 літр гатовага раствору дадаюць у 1 вядро вады і апырскваюць пасадкі бульбы.

Фота pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.