Вы тут

Беларускі Іўе і расійскі Мінусінск падпісалі ў Гродне пагадненне


Беларускі горад Іўе і расійскі Мінусінск 30 чэрвеня ў Гродне ў рамках ІХ Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве.


Іўе і Мінусінск маюць добрыя напрацоўкі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, у прыватнасці, вырошчванні памідораў. Абодвы гарады па праву заваявалі статус памідорных сталіц у сваіх краінах. 

Менавіта на гэты фактар звярнуў увагу падчас падпісання дакумента кіраўнік Мінусінска Андрэй Пярвухін. Ён зазначыў, што горад — сталіца паўдневай тэрыторыі Краснаярскага края, аграпрамысловы рэгіен, з вялікім аб’емам перапрацоўкі. Гэтаму спрыяюць даволі ўнікальныя кліматычныя ўмовы — больш за 250 сонечных дзён у годзе. Асабліва значных дасягненняў горад набыў у вырошчванні памідораў, якія прызнаны рэкардсменамі ў Расіі. Памідор-гігант вагой 2 кг 260 грам занесены ў расійскую Кнігу рэкордаў Гінэса. Дарэчы, вырас ён у адкрытым грунце. 

— Паколькі горад Іўе Гродзенскай вобласці таксама лічыцца памідорнай сталіцай сваёй краіны, гэта нас і аб’яднала. Знайшлі мы адзін аднаго у Інтэрнэце. Завязалася перапіска, мы ўбачылі, што ёсць шырокія перспектывы для супрацоўніцтва. Напрыклад, мы можам падзяліцца насеннем, магчыма, і тут у хуткім часе з’явяцца такія памідоры-гіганты, — зазначыў Андрэй Пярвухін.

На яго думку, у абодвух гарадоў шмат агульных інтарэсаў. Гэта і тэхнічнае абсталяванне, і тэхналогіі вырошчвання гародніны, і абмен кваліфікаванымі спецыялістамі. 

«Памідорная» тэма — гэта толькі пачатак супрацоўніцтва, лічыць старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец. Між тым раён таксама мае пэўныя напрацоўкі ў гэтым кірунку. Менавіта тут вырас самы вялікі ў Беларусі памідор, вагой амаль паўтара кілаграма. Некалькі год запар тут праходзіць папулярнае свята Дзень памідора. Сёлета яно адбудзецца 19 жніўня. Дарэчы, такі ж фестываль стаў традыцыйным і ў Мінусінску. 

— Вельмі важна, што мы знайшлі адзін аднаго, хаця нас раздзяляюць тысячы кіламетраў. Але гэта не стане перашкодай для супрацоўніцтва. З такіх кантактаў і складаецца будучыня нашых дзяржаў, — падкрэсліў падчас сустрэчы Ігар Генец. 

Абодвы бакі бачаць сваё супрацоўніцтва ў больш шырокім аспекце. Гэта не толькі эканоміка, але і культурныя, спартыўныя сувязі. Мэр Мінусінска паведаміў, што ў наступным годзе горад будзе адзначаць 200-годдзе і запрасіў сваіх новых сяброў-пабрацімаў на свята. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.