Вы тут

Гістарычная памяць: Вялікая Перамога, здабытая адзінствам


Форум, прымеркаваны да 81-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, праходзіць пад эгідай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У беларускую сталіцу прыбылі парламенцкія дэлегацыі з Арменіі, Казахстана, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана і Узбекістана. Таксама ў канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі Межпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, Парламенцкай асамблеі АДКБ, Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі, Выканкама СНД, дзяржаўных органаў, навуковыя супрацоўнікі і эксперты. 


Канферэнцыя праводзіцца з мэтай аб’яднання намаганняў міжнароднай супольнасці па абароне гістарычнай памяці, абмену вопытам у галіне заканадаўчага рэгулявання пытанняў недапушчэння рэабілітацыі нацызму, гераізацыі нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, узмацнення межпарламенцкага ўзаемадзеяння на прасторы СНД па супрацьдзеянні фальсіфікацыі гістарычнай праўды і памяці аб падзеях Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. 

Перш чым прыступіць да работы, парламенцкія дэлегацыі прымуць удзел у цырымоніі ўскладання вянка і кветак да манумента Перамогі. Затым дэлегаты наведаюць мемарыяльны комплекс «Храм — помнік у гонар Усіх Святых», у крыпце якога захоўваюцца капсулы з зямлёй з месцаў пахавання беларусаў, якія ў тым ліку загінулі ў лагеры смерці «Трасцянец», у баях на Курскай дузе, вызваляючы Еўропу ад фашызму...

Сваім кампетэнтным меркаваннем аб падзеях Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, а таксама навуковымі распрацоўкамі, канкрэтнымі прыкладамі ўвекавечвання памяці абаронцаў Айчыны, рэальнымі дзеяннямі па недапушчэнні фальсіфікацыі гісторыі і рэабілітацыі нацызму ўдзельнікі канферэнцыі падзеляцца падчас тэматычных секцый: «Вялікая Айчынная вайна ў сучаснай гістарыяграфіі», «Святы абавязак жывых», «Злачынствы без тэрміну даўнасці», «Гістарычная памяць. Нітка, якая звязвае пакаленні», «Вялікая Перамога ў грамадска-медыйным ракурсе». 

Скончыцца першы дзень работы канферэнцыі малітвай-рэквіемам у памяць аб ахвярах генацыду «Не зарасце народная сцежка» ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». 15 чэрвеня адбудзецца пленарнае пасяджэнне «Гістарычная памяць: Вялікая Перамога, здабытая адзінствам», падчас якога будзе прынята выніковая рэзалюцыя канферэнцыі.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.