Вы тут

Стаўкі па крэдытах, дэдаларызацыя, чуткі пра смерць IT-сферы ў Беларусі. Галоўнае з інтэрв’ю Галоўчанкі


Беларусь ўпэўнена прытрымліваецца стратэгіі дэдаларызацыі. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрв’ю на тэлеканале «Беларусь 1».


Фота: tvr.by

Раман Галоўчанка адзначыў, што цяпер адбываюцца працэсы, можа нябачныя, паступовага сыходу ад выкарыстання долара ў якасці асноўнай валюты. Актыўна ідуць перамовы Саудаўскай Аравіі і Кітая аб пастаўках нафты за юані. «Будуць ужо “петраюані”, як іх назвалі. Краіны БРІКС сур’езна кажуць аб тым, што трэба ажыццяўляць разлікі ў нацыянальных валютах», — заўважыў кіраўнік ураду.

Важная будзе тая валюта, напаўненне якой гарантавана не віртуальнай адзінкай, не золатам, а тая валюта, якая забяспечана таварамі, упэўнены прэм’ер-міністр. «Павінна быць валюта, за якую можна нешта купіць. Таму манеўр Расіі з продажам газу за расійскія рублі паказвае: калі хочаце купіць расійскі каштоўны рэсурс, плаціце за яго ў рублях. І ўсе разумеюць, што для таго каб купляць газ, трэба мець рублі. Сапраўды гэтак жа будзе і з кітайскімі таварамі: хто захоча купляць, павінен будзе мець юані, — адзначыў кіраўнік урада і дадаў, што фінансавая шматпалярнасць — гэта непазбежнасць. 

Адносна працэсаў, што адбываюцца ў Беларусі, ён канстатаваў, што дэдаларызацыя ідзе ў краіне няпроста. «Менавіта беларусы адрозніваюцца унікальнай прыхільнасцю да долара. Ні ў Расіі, ні ў Казахстане, ні ў Арменіі такой прыхільнасці няма», — сказаў Раман Галоўчанка.

Па яго дадзеных, ва выніках I квартала ў знешнім гандлі Беларусі доля разліку ў доларах знізілася на 5%. Гэта шмат для аднаго квартала, лічыць прэм’ер-міністр. 

У Беларусі ёсць праграмы дэдаларызацыі Нацыянальнага банка і ўрада. З часам яны будуць больш актуальнымі. «Мы ўпэўнена рухаемся гэтым курсам, тым больш што ён ляжыць у мэйнстрыме развіцця сусветнай эканамічнай мадэлі, звязанай з адмовай ад долара як адзінага сродкі плацяжу», — заключыў Раман Галоўчанка.

Фота: tvr.by

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка таксама пракаментаваў, ці будуць зніжацца стаўкі па крэдытах.

«У Расіі, у адрозненне ад Беларусі, ёсць істотныя рэзервы, з дапамогай якіх можна падтрымліваць патанненне працэнтных ставак. Мы працуем, што называецца, з колаў. Усё яшчэ адчуваем наступствы падзей 2020 года, той інфармацыйнай атакі, якая была накіраваная на дэстабілізацыю банкаўскай і фінансавай сістэмы», — сказаў Раман Галоўчанка і нагадаў пра дэструктыўныя заклікі масава здымаць грошы з дэпазітаў, мяняць Беларускія рублі на долары, не купляць беларускія тавары.

Асноўная задача на той момант і цяпер — недапушчэнне адтоку дэпазітаў і сродкаў фізічных і юрыдычных асоб, падкрэсліў прэм’ер-міністр. «У 2020-м змаглі стабілізаваць сітуацыю. У 2021 годзе мы ішлі з вельмі добрым трэндам па павелічэнні дэпазітаў. Вядома, першы квартал 2022 года быў турбулентным. Але з красавіка добрая тэндэнцыя, адтоку ўкладаў няма, больш таго, ёсць прыток», — адзначыў ён.

Па словах кіраўніка ўрада, працэнтныя стаўкі па крэдытах фарміруюцца шмат у чым з улікам ставак па дэпазітах. «Цяпер нашы грамадзяне маюць магчымасць атрымліваць даволі высокія працэнты па ўкладах як у беларускіх рублях, так і ў валюце. Банк не можа выдаваць крэдыты танней, чым ён прыцягвае дэпазіты. Вось такая цяпер дыспазіцыя на гэтым рынку. Тым не менш, што тычыцца крэдытавання жылля з дзяржпадтрымкай, падтрымкі шматдзетных сем’яў, інвалідаў і іншых ільготных катэгорый грамадзян, дзяржава цалкам выконвае свае абавязацельствы і субсідзіруе працэнтныя стаўкі з бюджэтных рэсурсаў, каб яны былі пад’ёмнымі для людзей. Разумеем, што трэба рухацца ўніз, гэта адзін з прыярытэтаў, але ў дадзены момант эканамічная сітуацыя не дазваляе рэзка знізіць стаўкі па крэдытах. Тым не менш, думаю, ёсць усе падставы, каб яны плаўна рухаліся ў бок змяншэння. Мы ў дынаміцы абавязкова гэта пабачым», — заявіў Раман Галоўчанка.

Адказваючы на пытанне адносна развіцця ў краіне выокіх тэхналогій, прэм’ер-міністр падкрэсліў, што чуткі пра смерць IT-сферы ў Беларусі моцна перабольшаныя.

«Колькі было крыку пра канец IT-сферы ў Беларусі? — успамінае прэм’ер-міністр. — У I квартале валавая дабаўленая вартасць па такой сферы паслуг, як ІКТ (інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі) дадала 9,5%. Гэта эканамічны паказчык, які кажа аб эфектыўнасці працы таго ці іншага сектара. У IT-сферы рэальная зарплата павялічылася на 2,5%, у ёй выраслі інвестыцыі. Лічбы — рэч упартая. Тут, ва ўрадзе, мы бачым усю карціну. Чуткі пра смерць IT-сферы ў Беларусі моцна перабольшаныя».

Паводле слоў прэм’ер-міністра, вядома, ёсць праблемныя пытанні, з якім трэба працаваць, яны ведаюць, якія пытанні хвалююць рэзідэнтаў ПВТ. Гэта ў першую чаргу звязана з пэўнымі абмежаваннямі па фінансавых транзакцыях з кліентамі з тых краін, якія падтрымалі санкцыі супраць Беларусі. «Мы вырашаем гэтыя пытанні. Я сам манітору сітуацыю ў гэтай сферы, у нас працуе спецыяльная група, якая выпрацоўвае рашэнні, якім чынам нам мінімізаваць негатыўны эфект», — запэўніў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.