Вы тут

Найлепшыя прамоўцы — у Беларусі і Шры-Ланцы


Міжнародны конкурс «Цыцыроній-2022» сабраў у Акадэміі МУС прамоўцаў з пяці краін: Беларусі, Расіі, Кітая, Узбекістана і Шры-Ланкі. Канкурсанты прадстаўлялі 18 вышэйшых навучальных устаноў. 


Удзельнікі прадэманстравалі, што майстэрства прамоўцы мае значэнне ў любой прафесіі. Прыгожа размаўляць, правільна даносіць свае думкі павінны і супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Не выпадкова падчас падрыхтоўкі будучых праваахоўнікаў у галоўнай міліцэйскай ВНУ краіны асаблівая ўвага надаецца такім дысцыплінам, як рыторыка і маўленчы этыкет. 

— Кожны год конкурс становіцца больш моцным, — адзначыў прафесар кафедры псіхалогіі і педагогікі Акадэміі МУС Васіль ГОЛУБЕЎ. — Сёлета яго адметная рыса — высокі ўзровень грамадзянскасці і патрыятызму. Наша журы адзінагалосна адзначыла моцныя маральныя пазіцыі юнакоў і дзяўчат. Бачна, што маладыя людзі задумваюцца аб будучыні, хочуць будаваць свае жыцці, зыходзячы з асабістай унутранай упэўненасці. 

Як расказала выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Інстытута пагранічнай службы Наталля ЛАГУН, разам з курсантамі яна ўдзельнічае ў «Цыцыроніі» дзясяты год запар. Сёлета на сцэну падымаліся тры яе канкурсанты. «Мы рады быць тут, а жаданне нашых курсантаў удзельнічаць — наймацнейшае, — падзялілася педагог. — Конкурс вельмі патрэбны. Удзячная акадэміі за гэты праект, які нас аб’ядноўвае. Гэта не толькі конкурс. Гэта свята душы і зносін». 

Традыцыйна без дыпломаў і медалёў ніхто не застаўся. Пераможцамі конкурсу сталі курсант Магілёўскага інстытута МУС Дзмітрый Якоўчык, студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна Ганна Андрасюк і студэнт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Садзік Джункер Замані. 

Уручаючы заслужаныя ўзнагароды пераможцам, начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр ВАСІЛЬЕЎ адзначыў маштаб і значнасць конкурсу, а таксама падзякаваў усім за шматгадовае супрацоўніцтва. 

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.