Вы тут

У чацвер замаразкі, а ў пятніцу — да 28 цяпла


На тэрыторыі Беларусі ўтрымліваецца тэндэнцыя халоднага надвор'я ажно з сярэдзіны красавіка. Прычынамі таму сталі частыя паўночныя вятры і паступленне халодных паветраных мас з паўночных шырот. І толькі ў асобныя дні мая да нас ненадоўга завітае чаканае цяпло. Новыя порцыі разрозненых дажджавых аблокаў і свежага паветра працягнуць утрымліваць тэмпературны фон на 3—5 градусаў ніжэйшым за кліматычную норму, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. У асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с, максімальная тэмпература ўдзень складзе плюс 11—17 градусаў.

У сераду ўначы і раніцай месцамі, удзень па крайнім паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу будзе ад плюс 2 градусаў да 7 цяпла, удзень — 12—18 градусаў вышэй за нуль.

Надвор'е пачне мяняцца ўжо 18 мая. У гэты дзень фон атмасфернага ціску пачне расці, і ўжо ў чацвер і пятніцу ападкі па краіне малаверагодныя, але пры ясным небе месцамі па краіне ёсць верагоднасць замаразкаў. Абсалютна суха будзе ў чацвер. Тэмпература паветра ўначы — плюс 1—7 цяпла, на глебе месцамі замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад плюс 15 градусаў па паўночным усходзе да плюс 23 градусаў па поўдні і паўднёвым захадзе краіны.

У пятніцу будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 3—9 градусаў, удзень — плюс 17—23, у паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах чакаецца ад плюс 24 градусаў да 28 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у выхадныя дні на тэрыторыі краіны чакаецца ссоўванне франтальнага раздзела з Заходняй Еўропы, ападкаў па краіне стане больш. У суботу ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 6 да 12 градусаў, а ўдзень — ад плюс 13 да 20 градусаў, па паўднёвай частцы краіны чакаецца 21—26 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Загаловак у газеце: Вецер з паўночных шырот

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.