Вы тут

«Будзьце самастойныя на месцах». Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні ў мясцовай вертыкалі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў мясцовай вертыкалі. 


Вячаслаў Дурноў зоўме пасаду намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама, а Генадзь Дзенгалёў — такую ж пасаду ў Магілёўскім аблвыканкаме. Міхаіл Грышкевіч накіраваны старшынёё у Пружанскі райвыканкам, Аляксандр Пачко — у Кобрынскі, Аляксандр Савіна — у Лунінецкі, Мікалай Карповіч — у Барысаўскі, Дзмітрый Сасіновіч — у Старадарожскі, а Уладзімір Гога — у Слуцкі.

Прызначаючы новыя кадры ў рэгіёны, Аляксандр Лукашэнка папрасіў іх быць больш самастойнымі ў прыняцці рашэнняў. «Адзінае аб чым папрашу вас — будзьце самастойныя на месцах. На жаль, я вялікай актыўнасці ад старшынь выканкамаў не бачу. Не ў тым плане, што па тэлебачанні не паказалі, нешта не сказалі. Я маю на ўвазе прыняцце рашэнняў у тым рэгіёне, дзе вы працуеце», — заўважыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, прызначэнцы сітуацыю вакол краіны і ўнутры ведаюць не горш за яго, прынамсі, там, дзе працуюць на месцах. 

«Не навічкі. Усе закончылі Акадэмію кіравання, ведалі, куды ішлі. Тым больш зараз, — звярнуўся кіраўнік краіны да нованазначаных кіраўнікоў. — Сказаць, што час няпросты? Ён заўсёды быў няпростым. Сказаць, што гэта час магчымасцяў? Не адзін раз казаў. У кожнага ёсць свае магчымасці, зона адказнасці зразумелая». 

І, як падкрэсліў Прэзідэнт, асноўныя шанцы ў сельскай гаспадарцы, бо кіраўнікі накіроўваюцца ў аграрныя раёны. Таму пытанне нумар адзін — сельская гаспадарка і кадры. Нагадаў кіраўнік краіны і пра даўнюю дамоўленасць — на працягу гэтага года кожны са старшынь павінен рэалізаваць нейкі інвестыцыйны праект для працаўладкавання людзей. Ён назваў і асноўныя кірункі, якія могуць стаць драйверамі росту ў рэгіёнах.

«Калі нехта яшчэ не заняўся сельгастэхнікай, займіцеся. Калі нехта ПМК не арганізаваў, арганізуйце. Не можа быць гаспадара ў раёне, які не мае пад рукой 100-120 чалавек будаўнікоў. Увогуле, неабходны адзін нармальны праект у год — вялікі, малы, але, каб людзі бачылі рух і атрымалі працоўныя месцы. Гэта за старшынёй райвыканкама», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асноўная адказнасць кіраўнікоў раёнаў за складаныя гаспадаркі. Але такіх не больш за тры ў раёне.

«Меней нам трэба бегаць па калгасах, саўгасах. Дзве, рэдка тры гаспадаркі ў раёне складаныя. За іх вы нясеце адказнасць. Вазьміцеся за іх. Там, дзе добра, адпачніце ў выхадныя дні, праедзьце, навучыце людзей, як працаваць. Адна гаспадарка ў вас павінна быць ідэальная, каб паказваць маладым спецыялістам, куды рухацца. Малочна-таварны комплекс, зернесушыльная гаспадарка, машынны двор — вучыць неабходна людзей. Але вучыць не на словах, а на справе: прывезлі — паказалі», — дадаў Прэзідэнт.

Увагу кіраўнікоў накіраваў Прэзідэнт на парадак у аграгарадках, вёсках і раскрытыкаваў дзейнасць сельсаветаў. «Сельскія саветы працуюць дрэнна. Неабходна ўзяцца за гэту тэму грунтоўна». — заўважыў кіраўнік краіны.

Ён параіў не забываць, што галоўная апора для раённых уладаў — кіраўнікі гаспадарак: «Усё засяроджана (матэрыяльныя рэсурсы) ў іх руках, і людзі ідуць перад усім да іх. Неабходна падымаць на больш высокі ўзровень дзейнасць кіраўнікоў прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі, гандлю, абслугоўвання і прымасловасці, калі яны на тэрыторыі раёна ёсць».

Асабліва звярнуўся кіраўнік краіны да намеснікаў старшынь аблвыканкамаў — на іх рэалізацыя задум і праграм ў галінах. 

«Самы галоўны экзамен для вас, — звярнуўся да Вячаслава Дурнова Прэзідэнт, — тыя інтэграцыйныя структуры, якія мы стваралі. За іх неабходна адказваць галавой».

Па яго словах, і на Магілёўшчыне мора работы. «Віцебская, Гомельская, Магілёўскія вобласці — вобласці ў якія мы павінны сур’ёзна ўкласціся і не толькі фінансава, а. перад усім, арганізацыйна», — акцэнтаваў Аляксандр Лукашэнка.

Загад для старшынь раёнаў ад Прэзідэнта: не глядзець па баках, а дзейнічаць на тым участку, які дадзены. «Дзейнічайце, не чакайце, што вам зверху нехта штосьці скажа. Я часта кажу, лепш прыняць рашэнне і памыліцца, чым баяцца прымаць ршэнні і не прымаць іх увогуле. Памыліўся — неабходна памылку адразу выправіць», — сказаў Прэзідэнт. 

Нагадаў ён і пра санкацыі і змены ў грамадскай думцы. Па яго словах, многія (але не ўсе) адумаліся пасля 2020 года: «Вы гэта бачыце не горш за мяне, але неабходна разумець, што дастаткова людзей, які не толькі думаюць іначай, а чакаюць прыдатнага моманту. Іх вы павінны бачыць. Мабілізуйце вакол сябе праваахоўныя органы. Яны павінны дзейнічаць у зададзеным кірунку, перад усім, у тым кірунку, які выканаўчы камітэт на месцы стварае».

Прэзідэнт расказаў, як ідзе сітуацыя з пасяўной кампаніяй сёлета.

«Яшчэ раз падкрэсліваю, мужыкі, дысцыпліна і яшчэ раз дысцыпліна. Гляджу, падціснулі, гайкі падкруцілі з мінулай восені і нягледзячы на ўмовы надвор’я (дажджы стрымліваюць песяўную кампанію) працуюць як ніколі людзі. А чаму? Арганізацыя! Яны ўбачылі, што могуць страціць. Там вайна, там рух на заходніх межах. Людзі зразумелі, што лепей упірацца і даваць вынік, чым мы атрымаем сур’ёзныя праблемы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, самае галоўнае для любога кіраўніка былі і ёсць — людзі. Таму ў аснове ўсёй палітыкі павінна ляжаць сумленнасць. «Калі людзі да вас звяртаюцца, неабходна рэагаваць на гэта. Дзесьці можам сказаць: «У цябе трое сыноў, ідзі свой плот рамантуй ці фарбуй сваю хату сам. А калі прыходзіць чалавек, які сапраўды мае неабходнасць у дапамозе, неабходна яе аказваць. Я не вымушаю вас выконваць любое жаданне, якое камусьці прыйдзе ў галаву. Але неабходна падзяляць людзей: каму сапраўды неабходна дапамагчы, а хто абыдзецца і сам», — тлумачыць кіраўнік краіны.

Па яго словах, зараз у свеце асаблівы запыт на справядлівасць. «Усе мы хочам, каб свет быў больш сумленным і адносіны да нас былі больш сумленнымі. Гэта галоўнае. Час спрэсаваны, ён няпросты. Слухайце уважліва, што неабходна рабіць і будзем дзейнічаць. У нас у вертыкалі ўлады павінна быць выканаўчасць», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Таксама кіраўнік краіны ўзгадніў Аляксандра Агароднікава першым намеснікам міністра прамысловасці, Сяргею Федчанку першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, Ніну Емяльянаву намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Аляксея Казлова намеснікам міністра прамысловасці. Вакантныя пасады намесніка міністра спорту і турызму даверылі Алегу Андрэйчыку, намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзіму Шагойку.

Узгадніў Прэзідэнт і некаторыя квотныя пасады ў Эканамічны суд СНД, органы Саюзнай дзяржавы і АДКБ.

Каментарый у тэму

Генадзь Дзенгалёў, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама: «Асноўны акцэнт Прэзідэнтам зроблены на выкананне тых праграм, якія ўжо вызначыла для сябе вобласць, і на справядліваць вырашэння пытанняў грамадзян, на дысцыпліну ўсіх падраздзяленняў. Яшчэ раз: сумленнасць, адказнасць за прыняцце рашэнняў, самастойнасць прыняцця рашэнняў, дысцыпліна. На самой справе, ад прыняцця рашэнняў на месцы залежыць многае. Я бы сказаў, працэнтаў 60-70 поспеху. Калі мы будзем баяцца прымаць рашэнне самастойна, будзем чакаць указанняў зверху, людзі могуць не дачакацца. Калі мы ідзём працаваць кіраўнікамі, мы павінны адразу разумець, што мы гатовы прымаць рашэнні. Так, часам неабходна не баяцца памыліцца. Я сёння ведаю, што тое падраздзяленне, якім буду кіраваць, мае невялікую праблему з будаўнічымі арганізацыямі. Зараз кіраўнік краіны казаў, калі патрабуюцца ПМК, іх неабходна развіваць. Я бачу па Магілёўскай вобласці, што ёсць дыфецыт працоўных рук, таму мы зробім на гэтым акцэнт».

Аляксандр Савіна, старшыня Лунінецкага райвыканкама: «Раён сельскагаспадарчы. Кіраўнік краіны шмат увагі надаў гэтаму, шмат задач было пастаўлена перад сельскай гаспадаркай. Будзем выконваць, вельмі сур’ёзна адносіцца да людзей, унікаць у іх пытанні, дапамагаць. Мы многа будуем у апошні час, рэканструюем, таму абавязкова будзем падтрымліваць сваю ПМК. Яна ў нас і так на добрым узроўні знаходзіцца. Плюс райаграсервіс, сяльгастэхніка — будзем глядзець, дзесьці пераарыентаваць іх работу».

Мікалай Карповіч, старшыня Барысаўскага райвыканкама: «Спецыфіка раёна ў тым, што ён найбуйнейшы ў рэспубліцы па плошчы і па колькасці людзей. Гэта адзін з мегаполісаў, які павінен даць работу людзям. Я бачу патэнцыял рэгіёна для развіцця, вялікіх вынікаў. Гэта і час магчымасцяў. Неабходна актывізаваць нашы рэсурсы. Наша асноўнае багацце — лес. Я ведаю, што ў гэтай сферы шмат малога прадпрымальніцтва, што займаецца дрэваапрацоўкай. Гэта адзін з кірункаў, які неабходна пераарыентаваць на дружалюбныя краіны, каб былі ўсе забяспечаны працай. Ёсць і прамысловыя вытворчасці, заводы, якія будуць арыентавацца на новыя рынкі збыту. Прыйшоў час прыкласці ўсе намаганні, каб атрымаць вынік сваімі сіламі незалежна ні ад кога».

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.