Вы тут

Гарманіст з вёскі гарманістаў


Былы трактарыст-машыніст меліярацыі з вёскі Юзяфоўкі Хоцімскага раёна Яўген Гаянкоў ніколі не расставаўся з любімым гармонікам. Іх у яго ажно два. Хоць і на пенсіі, нямала гадоў на сваім вяку ўжо мае, але яго душа па-ранейшаму маладая і прагне народных напеваў і застольна-бытавых песень, а найчасцей роднай, мясцовай музыкі. Калісьці вёска славілася сваімі музыкамі, сярод іх быў вельмі знакаміты і легендарны — сляпы ад нараджэння гарманіст Гапон. Менавіта ад гэтага дзеда-гарманіста і «захварэў» на музыку. А іграць Яўген Іванавіч пачаў яшчэ ў пятым класе.


— Калі працаваў на энерганасычаным трактары «Кіравец-700» — вазіў экскаватары, меліярацыйнае абсталяванне, — заўсёды браў з сабою і гармонік. Са свайго Хоцімска калясіў і ў Маладзечна, і ў Вілейку, і ў Магілёў, Оршу і Віцебск. У кабіне заўсёды было месца галоўнаму пасажыру — гармоніку. Інструмент даваў сілы пасля доўгай дарогі, падымаў настрой і мне, і слухачам, — прыгадвае музыка.

Яўген Гаянкоў працаваў па сумяшчальніцтве і кіраўніком вясковага клуба, арганізоўваў канцэрты, акампаніраваў іншым спевакам. А сам ён быў і застаецца прыпевачнікам. Дзясяткі, а можа, і сотні ведае ды спявае вясёлых прыпевак: пра каханне, пра вёску, пра маладосць, адным словам — пра жыццё. Цяпер жыхароў у Юзяфоўцы не так шмат, як раней, і з гарманістаў застаўся толькі адзін Гаянкоў, аднак Яўген Іванавіч лічыць: пакуль іграе гармонік, будзе жыць і вёска!

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.