Вы тут

Музей з водарам хлеба


У Бацвінаўскім музеі хлеба ў маі запланавана не меней чым пятнаццаць экскурсій для дзяцей Гомельскай вобласці. Гаспадыня музея Ірына Нікішова падлічыла, што за чатыры папярэднія месяцы ўстанову наведала больш за тысячу восемсот хлопчыкаў і дзяўчынак. Да кожнай экскурсіі Ірына Міхайлаўна загадзя сур'ёзна рыхтуецца: па рэцэпце сваёй матулі замешвае муку, ставіць цеста ў адмысловую драўляную дзяжу, каб спорна падыходзіла. Пры гэтым гаспадыня прамаўляе сакральныя словы і просіць, каб цеста было паслухмянае, а пірог атрымаўся пышны, духмяны і прыгожы. Калі цеста падышло, раскладае яго ў формы, ставіць у гарачую печ-духоўку. Да прыезду гасцей выпечка заўсёды гатовая, астывае пад ільняным ручніком, а пякарня-музей яшчэ доўга захоўвае непараўнальны водар. Перад тым, як пачаставаць гасцей караваем, Ірына Міхайлаўна расказвае і паказвае аўтэнтычныя прылады, без якіх яшчэ ў не такі далёкі час не абыходзілася ні адна сялянская сям'я — каб сеяць жыта, пшаніцу і быць з ураджаем, з хлебам.


Музей хлеба ў вёсцы Бацвінава дзейнічае ўжо амаль пятнаццаць гадоў. Ён узнік у рамках праекта мясцовай ініцыятывы, падтрыманай Праграмай развіцця ААН. Адным з аўтараў праекта і была сама майстар па выпечцы хлебабулачных вырабаў — Ірына Нікішова.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Чачэрскі раён

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.