Вы тут

Вясковыя клопаты на Гомельскім Палессі. Фотарэпартаж


З-за начных замаразкаў і частых дажджоў сёлета толькі нядаўна пачалі садзіць бульбу і сеяць яравыя вяскоўцы на гомельскім Палессі. У вёсках Жыткавіцкага раёна ў мінулыя выхадныя было асабліва шматлюдна. На дапамогу землякам прыехалі дзеці і сваякі з гарадоў і іншых абласцей. На прысядзібных участках вяскоўцы праводзілі пасяўную з дапамогай мотаблокаў, маленькіх самаробных трактароў і нават коней. Фатаграфіі, якія вы бачыце, зробленыя ў вёсках Чэрнічы, Хлупін, Перароў і Перароўскі Млынок.  А жыхару вёскі Перароў Мікалаю Чарнушэвічу, які садзіў бульбу свайму суседу, дапамагаў нават яго любімы сабака.


Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.