Вы тут

Радаўніца на Адамоўскіх могілках. Фотарэпартаж


На лясных могілках каля вёскі Адамова Слуцкага раёна ўспамінаюць памерлых менавіта на Радаўніцу, на дзявяты дзень пасля Вялікадня, хоць у суседніх вёсках, напрыклад, у Гольчычах, Вынішчах і іншыя адзначаюць гэты памінальны дзень раней. На адамовіцкіх кладах спрадвеку хаваюць памерлых ажно з сямі вёсак. Але я прыехаў у гэты лясны край не выпадкова, бо на могілках знайшлі спачын сведкі жудасных падзей — нашчадкі вогненных вёсак. У свой час гэтыя сведкі, калі былі жывыя, расказалі праўду пра генадыц мірнага насельніцтва. Гэтыя вёскі — Пераходы, Крушнік, Беразінец, Жылін Брод, Адамова і Фадзееўка, Краснае, Палікараўка і іншыя былі спалены разам з людзьмі ў адзін дзень — 23 лютага 1943 года...


Пасля вайны парэшткі многіх ахвяр перапахавалі на адамовіцкія могілкі, таму на некаторых помніках пазначаныя цэлыя сем’і. Усе гэтыя месцы, як правіла, дагледжаныя, упарадкаваныя, упрыгожаныя кветкамі .Каля аднаго такога помніка я сфатаграфаваў Людмілу Ласіцу з пляменіцай Настассяй з Мінска і Заслаўя — у іх у агні загінулі бабуля, цёткі і дзядзька. А у Ганны Доўнар спалілі дзядулю, які жыў у Адамова. Разам з раднёй і сваякамі прыйшла Зінаіда Берасневіч ушанаваць брата, які загінуў у спаленай вёсцы Палікараўка. 

Мяне ўразіла гісторыя, якую распавяла мінчанка Ганна Сакалоўская. Жанчына наводзіла парадак каля магілы свайго брата Мікалая Сакалоўскага. «У той дзень, калі здарылася бяда у вёсцы Палікараўка, мама нарадзіла майго старэйшага брата — нейкім цудам ёй удалося вырвацца з пагібельнага пекла...».

Са сваімі дарослымі ўнукамі і ўнучкай прыйшла Галіна Корзун да помніка, над якім спачываюць дзед, бабуля і іншыя з іхняга роду.— усе яны ахвяры вайны.

А свой рэпартаж я пачынаў з наведвання былой вёскі Крушнік. На месцы населенага пункта стаяць толькі тры сціплыя помнікі. Трагедыя тут таксама адбывалася 23 лютага 1943-га. Са мною прыехала Наталля Лешчанка са сваім бацькам Аляксандрам — унучка Алімпіяды Ясімчык. Алімпіяда Ясімчык была апошній сведкай карнай аблавы фашыстаў. Дарэчы, яшчэ ў 2006 годзе мне пашэнціла здымаць саму Алімпіяду менавіта тут, каля гэтых помнікаў.

На месцы былой вёсцы Пераходы цяпер — мемарыял знішчаным вёскам лясной мясцовасці. Сёння, наведаўшы, мемарыял, убачыў, як вакол помнікаў на полі працуе трактар. Малады механізатар раптам спыніў сваю машыну, падышоў да аднаго помніка, пастаяў у задуменні.

— Сёння Радаўніца і трэба, вядома, далучыцца да ўшанавання бязвінных ахвяр — нашых землякоў, нашых папярэднікаў, — патлумачыў Уладзімір Шмак...

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.