Вы тут

Жлобін — сталіца, россып рэкордаў і магія лічбаў


Сярод дрэнных навін аб несправядлівым адхіленні беларускіх спартсменаў ад міжнародных стартаў, празмернай палітызацыі спорту ёсць месца і добрым падзеям. Такім, як фінал 30-га адкрытага чэмпіяната Беларусі па хакеі ў экстралізе сезона 2021-2022, які ўжо стаў гістарычным. У вырашальным матчы плэй-оф беларускай экстралігі хакеісты жлобінскага «Металурга» абыгралі мінскае «Юнацтва». Вынік сустрэчы — 3:0. Для жлобінскага клуба гэта другі чэмпіёнскі тытул. Папярэдняя перамога была 10 гадоў таму ў фінале экстралігі 2012 года. 


З трыбун «Мінск-Арэны» за бітвай на лёдзе назіраў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён жа і ўручыў пераможцам галоўны прыз — Кубак Прэзідэнта. Капітан «Юнацтва» атрымаў з рук кіраўніка дзяржавы ўзнагароду за другое месца. «Дарагія сябры! Я думаю, выказваю меркаванне ўсіх нашых хлопцаў, якія стаяць на гэтай пляцоўцы, і нашых трэнераў, калі падзякую арганізатарам сённяшняга матчу і нашым гледачам: больш за 15 тысяч чалавек прыехалі і прыйшлі на гэты стадыён. Заўсёды гавораць аб выніках. З майго пункта гледжання, вынік сённяшняга матчу якраз у тым, што ёсць пераможцы, але няма пераможаных, няма прайграўшых», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён прызнаўся, што ўважліва сачыў за фінальнай серыяй чэмпіяната. Кіраўнік дзяржавы пахваліў хакеістаў, падкрэсліўшы, што яны аддалі сябе поўнасцю гэтай гульні. «Вы падарылі беларускаму народу і людзям, якія прыйшлі ў гэтую залу — і мне ў тым ліку — выдатную гульню. Мужчынскую гульню. Сапраўдны хакей», — падкрэсліў ён. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што варта памятаць адну ісціну: беларускі хакей існуе, дзякуючы вялікаму «Юнацтву» і дзякуючы яшчэ адной беларускай камандзе — «Дынама». Але па яго словах, у Жлобіна і Гомеля ўсё наперадзе. «Вы малайцы! Вы стварылі сёння такі каларыт на гэтай арэне, што я не памятаю, каб такое было», — дадаў кіраўнік дзяржавы. Па словах Аляксандра Лукашэнкі ён будзе шчаслівым, калі кожны год будзе чэмпіён з рэгіянальных гарадоў, асабліва такіх адносна невялікіх як Жлобін. Ён папрасіў не забываць тых, хто стаяў каля вытокаў. «Гэта было на маіх вачах пасля распаду Савецкага Саюза. Калі адзін з трэнераў прыйшоў да мяне і папрасіў выратаваць “Юнацтва”. Мы выратавалі гэтую каманду, і яны плацяць нашаму гледачу выдатнай гульнёй, змагаючыся з маладымі хлопцамі, якія пасля іх ідуць далей, яны будуць гуляць лепш. І ў гэтым развіццё нашага хакея», — сказаў Прэзідэнт. 

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на аматарскую падтрымку жлобінцаў. Па яго словаз, калі ўсіх беларускіх спарстменаў будуць так любіць і падтрымліваць, як гэта рабілі жлобінцы, ніякія санкцыі не страшныя. Прэзідэнт звярнуў увагу і на галоўнага спонсара «Металурга» — Беларускі металургічны завод: «Гэта дзякуючы ім, дзякуючы гэтаму працоўнаму калектыву вы ў асноўным стаіце на гэтым лёдзе. Памятайце, шануйце гэта, паважайце гэтых людзей. І першае, што вы павінны зрабіць, вярнуўшыся дадому, паехаць у гэты працоўны калектыў, каб яны бачылі вас, пераможцаў. Для іх гэта вельмі важна сёння». 

Падчас цырымоніі ўзнагароджання фанаты «Металурга» прапанавалі перанесці сталіцу з Мінска ў Жлобін. Гэта пачуў і Прэзідэнт. «Гэта вельмі дорага, але я падумаю». 

Сем разоў гуляй — адзін перамагай

Матч «Юнацтва» і «Металурга» стаў унікальным матчам не толькі для жлобінскай каманды, але і для беларускага хакея. Зафіксуем, чаму гэтая гульня запомніцца надоўга. На шляху да заветнага кубка каманды гуляюць серыю матчаў, якая працягваецца да чатырох перамог. І тут пачалася сапраўдная магія лічбаў. «Металург» і «Юнацтва» правялі шэсць гульняў і вынік быў нічэйны — 3:3, усё залежала ад сёмага матчу. У гісторыі кубка гэта быў трэці раз, калі фінальная серыя даходзіла да сёмага паядынку. Рпней такое здралася двойчы і абодва разы з «Юнацтвам». У 2009 годзе мінчане абыгралі «Гомель», а ў 2010-м — «Шахцёр». 

«Металург» стаў першым у гісторыі экстралігі чэмпіёнам, які ў фінальнай серыі адыграўся з 0:2. У дзвюх першых матчах серыі пераможцамі былі хакеісты «Юнацтва». «Перш за ўсё, з перамогай усіх: каманду, хлопцаў, горад, наша кіраўніцтва, генеральнага спонсара, ад якіх на працягу ўсяго сезона мы адчувалі падтрымку — і ў моманты перамог, і на адрэзках, калі не ўсё атрымлівалася. Дзякуй суперніку за такую выдатную серыю! Мужчыны выдатна рабілі сваю працу, не стамлюся гэта паўтараць. Гэта выклікае вялікую павагу.Нізкі паклон нашым заўзятарам. У панядзелак не пашкадавалі сіл, часу, прарабілі такі шлях. Прыгажуны! Яны зрабілі гэты фінал яркім, незабыўным. Такое пачуццё было, што ўся “Мінск-Арэна” балела за “Металург”. Незабыўныя эмоцыі для мяне, для хлопцаў, ды і для ўсіх, хто пабываў на такім матчы ў такім шыкоўным антуражы. Мы дасягнулі мэты, да якой ішлі амаль год, ад 13 чэрвеня 2021-га. Што тут яшчэ дадаць? Усім дзякуй і з першым месцам!», — сказаў галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка пасля матчу. 

Здаецца, у той дзень, жлобінскія хакеісты вырашылі ўзяць ад жыцця ўсё. Віталь Пінчук стаў лепшым бамбардзірам фінальнай серыі плэй-офф. Нападаючы набіраў балы ў шасці матчах з сямі магчымых, усяго ў яго актыве восем балаў. Сяргей Кузняцоў усталяваў рэкорд сярод бамбардзіраў у адным розыгрышы плэй-офф сярод гульцоў да 21 года. У матчы супраць «Юнацтва» ён закінуў дзве шайбы ў вароты саперніка. У сёлетнім розыгрышы плэй-оф ён набраў 19 выніковых балаў. Гэта рэкорд і ў гісторыі экстралігі, і ў асобным розыгрышы плэй-офф. Падчас гэтага розыгрышу плэй-офф «Металург» правёў дзве сяміматчавыя серыі — супраць «Шахцёра» у паўфінале і «Юнацтва» ў фінале. Абедзве серыі скончыліся «сухімі перамогамі» жлобінскіх хакеістаў: над салігарчанамі 5:0, над мінчанамі — 3:0. Вароты «ваўкоў» у гэтых сустрэчах абарняў Аляксандр Самойлаў. І ён стаў першым галкіперам у гісторыі экстралігі, хто аформіў два шатаўты (адбіў усе атакі саперніка і пакінуў свае вароты на замку- прым. «Звязды») ў сёмых матчах серый плэй-оф.

І яшчэ адзін прыемны факт. За гэтымі поспехамі і рэкордамі з трыбун «Мінск-Арэны» назірала рэкордная колькасць гледачоў — 15 086. Гэта рэкорд наведвальнасці матчаў чэмпянату Беларусі. Папярэдні рэкорд трымаўся 12 гадоў. Тады 3 красавіка 2010 году за сёмым матчам фінальнай серыі «Юнацтва» — «Шахцёр» назіралі 15 000 аматараў. 

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Багдановіч падзякаваў каманды за выдатны фінал: «Абедзве каманды былі вартыя трафея, але ў спорце можа быць толькі адзін пераможца. Я віншую хакейны клуб “Металург”, трэнерска-адміністрацыйны штаб, гульцоў, шматлікіх балельшчыкаў і ўсіх, хто дапамагаў камандзе ісці да гэтага чэмпіёнства, з заваяваннем Кубка Прэзідэнта! Гэта стала дастойным упрыгожаннем усяго хакейнага сезона». 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.