Вы тут

Галоўчанка накіраваўся з рабочым візітам ва Узбекістан


Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанка накіравалася ў Ташкент, перадае БелТА.


Фота: БелТА

У складзе дэлегацыі — прадстаўнікі дзяржавы і бізнесу. У кожнага свой пакет прапаноў. У топе агульных інтарэсаў — кааперацыя, пошук партнёраў у прамысловасці, фармацэўтыцы і іншых сферах.

Раман Галоўчанка правядзе афіцыйныя перамовы з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіеевым і прэм’ер-міністрам Узбекістана Абдулой Арыпавым.

Таксама ў праграме двухдзённага візіту кіраўніка беларускага ўрада запланаваны ўдзел у бізнес-форуме і адкрыцці дылерскага цэнтра МТЗ, наведванне Міжнароднай прамысловай выставы «Інапрам. Цэнтральная Азія» і вытворчай зоны TECHNOPARK.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.