Вы тут

Вясна прыйшла — наводзім глянец


Як і шматлікія жыхары райцэнтра, работнікі аддзялення паштовай сувязі «Петрыкаў-2» удзельнічаюць у навядзенні парадку і чысціні ў родным горадзе. Так, нядаўна ўсім калектывам яны выйшлі на суботнік і старанна прыбралі тэрыторыю, якая прымыкае да будынка паштовага аддзялення. Прапалолі грады, сабралі смецце, пабялілі дрэвы.


Паштальён Аксана Грыгарэвіч.

— АПС «Петрыкаў-2» знаходзіцца ў адной з самых прыгожых мясцін нашага горада, — паведаміла начальнік аддзялення Алена Юркавец. — Побач знаходзіцца царква Мікалая Цудатворца, і большасць яе прыхаджан — нашы кліенты. Добрыя зносіны мы падтрымліваем з настаяцелем царквы айцом Васілём, які таксама часта наведваецца на пошту. Хутка будзем дапамагаць яму рыхтавацца да светлага хрысціянскага свята — Вялікадня. Мы старемся, каб наш родны край, наш родны горад заўсёды выглядалі чыстымі і прыгожымі.

Злева направа: паштальёны Перарэшка Ніна і Маша, Цімашышын Руслан, намеснік Валянціна Худая, начальнік аддзялення паштовай сувязі «Петрыкаў-2» Калінкавіцкага РВПС Петрыкаўскага раёна Алена Юркавец.

Сяргей РУЧАНАЎ

Фота Алены ДАЎЖОНАК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.