Вы тут

Алавяная гвардыя з Рагачова


Настаўнік малявання дзіцячай школы мастацтваў у Рагачове Андрэй Ляўкоў з маленства захоплены жанрам гістарычных паходаў і бітваў, стварае відовішчныя палотны на тэму вайны 1812 года. Абласныя і раённыя музеі і галерэі часта запрашаюць Андрэя паказаць асабістую «напалеоніку», у невялікай творчай біяграфіі мастака пазначаны ўжо дзясяткі праведзеных выстаў — у Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку, Талачыне і Слаўгарадзе, Акцябарскім і, само-сабою, Рагачове. Частку выставачнай экспазіцыйнай плошчы творца заўсёды адводзіць пад калекцыю ваенна-гістарычнай мініяцюры, так званых алавяных салдацікаў, выкананых у маштабе адзін да трыццаці (у адпаведнасці з ростам чалавека), якія рэалістычна і праўдзіва дэманструюць уніформу, даспехі і амуніцыю воінаў імператарскай гвардыі.


Мне пашанцавала паназіраць, як ствараецца алавяны салдацік. Я застаў мастака за працай — ён рыхтаваў чарговых гвардзейцаў, выпраўляў хібы алавянага ліцця (на фота). А перад гэтым была лепка, сіліконавая і гіпсавая фармоўка, сушка, заліўка гарачым волавам. На адну фігуру салдаціка, па словах Андрэя, ён затрачвае два месяцы. І толькі пасля дасканальнай апрацоўкі пачынае афарбоўваць: шынель, боты, ківер, аксельбант, пагоны і нашыўкі, стрэльбу і сумкі, твар, вочы, вусы... Таму ў сваёй справе Андрэй з'яўляецца адначасова і скульптарам, і мадэльерам, і фармоўшчыкам, і ліцейшчыкам. Яго скульптурна-ліцейны цэх побач — газавая пліта на кухні і табурэт у спальным пакоі (на фота) — іншых тэхналагічных альбо адмысловых выгод для працы ў ягон кватэры я не заўважыў.

У далейшых планах Андрэя — праект пра Вялікую Айчынную вайну, пра вызваленне Рагачова.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.