Вы тут

Прыроды імгненні-дзівосы


Напярэдадні Дня гумару, выдумшчыка і дзівака, які адзначаюць 1 красавіка, самы раз паварушыць сваю фатаграфічную скарбонку і яшчэ раз з усмешкай угледзецца ў сюжэты злоўленых імгненняў, якія тымі ці іншымі дзівосамі, светам і цеплынёй цешаць нас.


Згадаў і чыёсьці меркаванне, што ўсё ў свеце рухаецца дзякуючы дзівакам, выдумшчыкам, людзям з вясёлым характарам. Пры гэтым побач з вобразам Эйнштэйна з высунутым языком успомніў і казачнага барона Мюнхгаўзена.

Цікавыя сітуацыі заўсёды побач. Проста неабходна крышачку прыгледзецца і абавязкова саступіць са сцяжыны занудства. Вунь якую «карэту» ў адну конскую сілу змайстраваў мясцовы вынаходнік – сабе зручнасць, людзям пацеха.

Ці вось як настырна патрабуе пачастунак белакрылы бусел, якога жанчына выхадзіла, выратавала ад гібелі пасля ўдару маланкі, што трапіла ў буслянку.

Думаеце, чаго гэта дрыгахвостая пліска заглядае ў аўтамабільнае люстэрка? Шукае суперніка, які, на птушыную думку, прэтэндуе на шлюбныя лапку ці крыло сяброўкі. Яго неабходна выкурыць з гэтай схованкі!

А вунь зайцы, нібы дзеці, гуляюць, пляскаюць у лапкі, гарэзяць на квітнеючым лузе, а за імі са сваёй тэхнічнай схованкі сочыць хітры агніста-руды кот.

З гонарам за давер гаспадароў усеўся ля рычагоў трактара Шарык. Здаецца, вось-вось паедзе.

Была прычына тэлеаператару спужацца – як-ніяк сам дзік стаў прэтэндаваць на рэпартаж!

Спадзяюся, гэтыя сюжэты з жыцця падарылі вам хвіліны радасці і падмацавалі меркаванне, што сусвет складаецца з дзівосаў!

Васіль ЗЯНЬКО

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.