Вы тут

Качанава: Ніхто не адбярэ ў нас права ўшанаваць памяць ахвяр вайны


Савет Рэспублікі правёў пасяджэнне восьмай сесіі, дзе быў адобраны шэраг законапраектаў. Таксама на пасяджэнні сесіі Савет Рэспублікі прыняў зварот да дэпутатаў Бундэстага Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў сувязі з незапрашэннем беларускіх афіцыйных асоб на памятныя мерапрыемствы да гадавіны вызвалення канцлагераў Бухенвальд і Мітэльбау-Дора. У звароце сказана, што Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з глыбокім шкадаваннем успрыняў рашэнне кіраўніцтва фонду «Мемарыялы Бухенвальд і Мітэльбау-Дора». 


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава адзначыла, што члены Савета Рэспублікі пастаянна трымаюць такія пытанні на жорсткім кантролі і неаднаразова звярталіся да калег, дэпутатаў Еўрасаюза, каб давесці пазіцыю нашай краіны.

«На жаль, у гэтым замешана палітыка — часам брудная, несумленная, несправядлівая. Вядома, мы не можам з гэтым мірыцца і сёння прынялі чарговы зварот да еўрапейскіх дэпутатаў аб тым, што гэта недапушчальна. Гэта наша памяць, якую ніхто ў нас не выкрасліць, пра тую вялікую трагедыю, якая была на нашай зямлі. Ніхто не адбярэ ў нас права ўшанаваць памяць тых, хто абараніў свабоду і незалежнасць нашай краіны, хто загінуў у тыя гады», — падкрэсліла спікер верхняй палаты парламента.

Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу на тым, што такія дзеянні Захаду недапушчальныя і падлягаюць асуджэнню. «Такія рашэнні гэтыя людзі прымаюць сёння, на мой погляд, ад бяссілля і слабасці. Яны спрабуюць хоць нечым траўмаваць беларусаў, і гэта дрэнна. Думаю, кожны чалавек добрай волі, міралюбівы разумее гэта. Спадзяёмся, што нас пачуюць. Нават калі яны не змогуць ухваліць нашу заяву публічна, то ў сэрцы кожнага нармальнага чалавека гэты жэст пасее зерне сумнення ў правільнасці прынятых імі рашэнняў», — падкрэсліла яна.

У зваорце сказана, што ў нашай краіне ведаюць цану Перамогі, бо Беларусь больш чым якая-небудзь іншая дзяржава Еўропы пацярпела ад Вялікай Айчыннай вайны, нясучы незаменныя страты. «На захопленых беларускіх землях нацысты ўстанавілі жорсткі рэжым беззаконня, гвалту, рабавання і крывавага тэрору. Яго мэтай было поўнае заняволенне. рабаванне народа, зверскае знішчэнне насельніцтва... Беларусь была пакрыта густой сеткай нацысцкіх лагераў, гета, турмаў... Страшныя адрасы генацыду беларускага народа ведае ўвесь свет: Хатынь, Дальва, Азарычы, Шунёўка, Трасцянец», — сказана ў звароце. 

У гады вайны загінуў кожны трэці жыхар Беларусі, а гэта каля 3 млн чалавек. Свята захоўваючы памяць аб гэтых падзеях, беларусы заўсёды імкнуліся і будуць імкнуцца да мірнага ўрэгулявання любых канфліктаў. «Асуджаем дзеянні кіраўніцтва фонду “Мемарыялы Бухенвальд і Мітэльбау-Дора” і патрабуем аднавіць магчымасць штогод аддаваць даніну павагі вязням гэтых канцлагераў. Гэта нашы агульныя бяда і боль. Мы смуткуем аб кожным загінуўшым у страшным пекле вайны і ў любым выпадку ўшануем памяць ахвяр фашызму. Заклікаем калег-парламентарыяў Германіі супрацьстаяць такім недружалюбным дзеянням і не дапускаць падобнага ў далейшым. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам прадоўжыць супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і бяспекі ў нашым рэгіёне дзеля захавання гістарычнай памяці і ўзаемапрымірэння ў імя будучыні», — падкрэслілі ў верхняй палаце Парламента. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.