Вы тут

Трыа «Землякі»


Браты Міхаіл і Мікалай Архіпавы і Анатоль Кляпцоў — землякі, выраслі ў адной вёсцы Адамова Сенненскага раёна. У маладосці навучыліся іграць на гармоніках і, дзе б ні жылі і чым бы ні займаліся, музыка заўсёды была з імі побач. Анатоль Міхайлавіч (на фота злева) вядзе сялянска-фермерскую гаспадарку, у яго залатыя рукі — любіць збіраць аўтатрактарную тэхніку. Міхаіл Іванавіч, палкоўнік запасу, які займаў адказныя пасады ва ўнутраных органах, цяпер на заслужаным адпачынку, вывучыўся і грае на акардэоне. А вось Мікалай Іванавіч, таксама пенсіянер (ён жыве ў Віцебску) быў прафесійным баяністам. З узростам мужчыны не страцілі зямляцкіх пачуццяў, не аддаліліся, не забываюць сваю малую радзіму. Больш за тое, часта сустракаюцца, ладзяць музычныя пасядзелкі: прыгадваюць маленства, бацькоў, аднавяскоўцаў, спяваюць сучасныя песні і маладосці.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.