Вы тут

Лукашэнка: Мы хочам, каб там быў мір


Сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю тэлеканалу TBS. Размову з беларускім лідарам правёў вядучы праграмы Hodo Tokushu («Спецыяльны рэпартаж») Шагеноры Канехіра. Сімвалічна, што размова Аляксандра Лукашэнкі і японскага журналіста прайшла ў Зялёнай зале Палаца Незалежнасці. Менавіта тут у 2015 годзе праходзілі перагаворы нармандскай чацвёркі і былі выпрацаваны Мінскія пагадненні.


Гутарка кіраўніка дзяржавы з японскім журналістам працягвалася каля паўтары гадзіны. Значная частка інтэрв'ю была прысвечана сітуацыі ў рэгіёне, у прыватнасці падзеям ва Украіне, пытанням захавання бяспекі, магчымасцям мірнага ўрэгулявання канфлікту і ролі Беларусі ў гэтых працэсах. Асобна закраналася тэма атамнай энергетыкі, якая мае асаблівую актуальнасць для Японіі, якая перажыла аварыю на АЭС Фукусіма-1. Размова таксама ішла аб двухбаковых адносінах Беларусі з гэтай краінай. Акрамя таго, пытанні Прэзідэнту датычыліся яго думкі аб распадзе Савецкага Саюза, асабістых і прафесійных узаемаадносін Аляксандра Лукашэнкі з лідарамі Расіі і Украіны.

У інтэрв'ю Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб сітуацыі ва Украіне, шляхах урэгулявання канфлікту і пазіцыі Беларусі па гэтым пытанні.

«У дадзенай сітуацыі ніводны беларускі салдат ва Украіне не ваюе. Нягледзячы на іх варожую пазіцыю, якую яны занялі ў дачыненні да Беларусі, падштурхоўваемыя Захадам (мы перагарнулі гэтую старонку), я патэлефанаваў Зяленскаму і прапанаваў неадкладна ўступіць у перагаворы з Расіяй. Літаральна на трэці або чацвёрты дзень гэтай вайны, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І ён прыняў гэту прапанову. Мы арганізавалі тут, у Беларусі, тры раўнды перагавораў. І цяпер гэтыя перагаворы ў рэжыме відэаканферэнцыі працягваюцца. Яны ідуць».

«Гэта значыць, мы не нападаем на Украіну, мы не бамбім Украіну. Мы — прыхільнікі перагавораў. Мы хочам, каб гэтыя перагаворы скончыліся вось у гэтай зале. Сімвалічна, што ў гэтай зале. Дагаворы ў Мінску былі падпісаны тады па Украіне», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Таму мы прыхільнікі перагавораў. Мы хочам, каб там быў мір. Калі там не будзе міру, то не будзе міру і ў Беларусі з цягам часу. Вось наша пазіцыя», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці ўдзелу Беларусі ў дзеяннях адносна Украіны, кіраўнік дзяржавы сказаў: «Калі толькі Украіна будзе працягваць эскалацыю адносна Беларусі, то мы адкажам. Што я маю на ўвазе: яны ў момант канфлікту 23—24 чысла (лютага. — «Зв».) планавалі нанясенне ўдару па тэрыторыі Беларусі. Я пра гэта казаў. З чатырох кропак. Мы гэта прадухілілі. Яны парушаюць нашу дзяржаўную граніцу лятальнымі апаратамі, верталёт і гэтак далей».

«Больш за тое, у апошні тыдзень яны ажыццявілі пуск дзвюх ракет. Як мінімум дзвюх ракет «Кропка-У» па тэрыторыі Беларусі. На шчасце, нам удалося іх збіць. Таму, калі яны будуць правакаваць нас пастаянна, мы вымушаны будзем адказваць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Але я практычна перакананы, што нам не давядзецца ваяваць з Украінай. Захаду не ўдасца ўцягнуць нас у гэты канфлікт. У нас дастаткова розуму для таго, каб не ўцягнуцца ў гэты канфлікт, як нас сёння амерыканцы разам са сваімі партнёрамі штурхаюць да гэтага канфлікту», — падкрэсліў Прэзідэнт.

«Я перакананы, што ў найбліжэйшы час гэты канфлікт — аперацыя Расіі — скончыцца мірам», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Скажу вам упершыню галоўнае: Расія прапануе Украіне (Пуцін — Зяленскаму), я гэта абсалютна дакладна ведаю, абсалютна прымальны варыянт дагавора. І сёння яшчэ магчыма, каб Украіна з Расіяй дамовіліся і Зяленскі падпісаў з Пуціным гэты дагавор. Калі Зяленскі на гэта не пойдзе, то, паверце, яму давядзецца з цягам невялікага часу падпісаць акт аб капітуляцыі. Расія ў гэтай вайне не прайграе. У гэтым вы 100 % перакананыя таксама. Чым заканчваецца вайна ў выпадку перамогі аднаго з бакоў, Японія гэта ведае лепш, чым я», — рэзюмаваў беларускі лідар.

* * *

Пасля размовы з Прэзідэнтам Шагеноры Канехіра сустрэўся з беларускімі калегамі і падзяліўся сваімі ўражаннямі. Ён расказаў, што да інтэрв'ю з беларускім лідарам рыхтаваўся паўтара года. «Гэта была прамая размова, у нас адбыўся шчыры дыялог. Ён мяне задаволіў», — расказаў журналіст.

Дарэчы, гэты рэпарцёр у сваёй кар'еры браў інтэрв'ю ў першага Прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова, Прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына, Дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла, Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Кім Дэ Чжуна, Прэзідэнта Афганістана Хаміда Карзая. Тэлеканал TBS з'яўляецца часткай медыяхолдынга Tokyo Broadcastіng System Holdіngs. Тэлеканал працуе з 1995 года. У складзе TBS 10 замежных бюро: у Маскве, Нью-Ёрку, Вашынгтоне, Лос-Анджэлесе, Лондане, Парыжы Пекіне, Шанхаі, Сеуле і Бангкоку.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.