Вы тут

Неабходнасці прыёму прэпаратаў ёду няма!


З’яўленне ў інтэрнэце лжывай інфармацыі аб павышэнні ўзроўню радыяцыі на тэрыторыі Беларусі пацягнула за сабой вялізную колькасць рэкамендацый наконт прыёму прэпаратаў ёду. Беларуская медыцынская супольнасць звяртае ўвагу на тое, што многія з гэтых рэкамендацый могуць быць вельмі небяспечныя. У цяперашні час адсутнічае радыяцыйная небяспека для насельніцтва Беларусі, адпаведна няма неабходнасці прыёму прэпаратаў ёду, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.


Асабліва небяспечна рэкамендаванае ў шэрагу інтэрнэт-чатаў нанясенне раствору ёду вонкава ў выглядзе ёднай сеткі на скуры для будучых матуль. Пры працяглым ужыванні без рэкамендацый урача раствору ёду спіртавога 5% магчыма з’яўленне насмарку, крапіўніцы, слінааддзялення, слёзацёку, высыпанняў на скуры, фарміраванне таксічнай адэномы, аўтаімунных захворванняў шчытападобнай залозы (аўтаімуннага тырэаідыт). Пры перадазаванні магчымыя запаленне слізістых абалонак у месцах вылучэння ёду, раздражненне, апёкі.

Даведка: Запарожская АЭС размешчана на вялікай адлегласці ад межаў Беларусі, і нават у выпадку ядзернай аварыі на гэтай станцыі пагроза здароўю і жыццю для насельніцтва нашай краіны адсутнічае.

На Чарнобыльскай АЭС цяпер няма дзейных атамных рэактараў — усе яны выведзены з эксплуатацыі. На пляцоўцы размешчаны сховішчы радыеактыўных адходаў і адпрацаванага ядзернага паліва, аварыйны чацвёрты блок закрыты спецыяльным ахоўным збудаваннем (канфайнмент). У выніку абясточвання пляцоўкі Чарнобыльскай АЭС ядзерны выбух адбыцца не зможа.

У Беларусі працуе аўтаматычная сістэма кантролю радыяцыйнай абстаноўкі. З радыяцыйнай абстаноўкай можна азнаёміцца самастойна, анлайн-карты ёсць у свабодным доступе, інфармацыя падаецца ў аўтаматычным рэжыме з усіх датчыкаў у Беларусі, краінах Еўрапейскага саюза і за яго межамі. Цяпер радыяцыйнае становішча на тэрыторыі Беларусі ў норме і не перавышае фонавыя значэнні (0,1-0,2 мкЗв/ч).

— Міністэрства аховы здароўя пераканаўча просіць грамадзян захоўваць спакой, не панікаваць і не прымаць прэпараты ёду самастойна, — падкрэслілі ў прэс-службе ведамства.

Навошта і калі прымаюць прэпараты ёду?

Блакіраванне шчытападобнай залозы (прыём прэпаратаў ёду ў вялікай дазіроўцы) з’яўляецца небяспечнай мерай. Прэпараты ёду неабходна ўжываць абгрунтавана — у выпадку ядзернай аварыі. Паўторны прыём прэпаратаў павінен праводзіцца толькі ў крайніх выпадках. Для абароны шчытападобнай залозы ў выпадку радыяцыйнай аварыі прызначаюцца дастаткова вялікія дозы калію ёдыду. Аднак для прызначэння ёсць супрацьпаказанні. Асабліва проціпаказана самастойна прымаць дадзены прэпарат дзецям, цяжарным жанчынам і асобам, якія маюць захворванні шчытападобнай залозы. Прэпарат павінен прымацца не раней, чым за 24 гадзіны да праходжання воблака або апраменьвання і не пазней за 8 гадзін пасля гэтага.

Блакіраванне шчытападобнай залозы без астатніх ахоўных мер не абароніць ад іншых шляхоў апрамянення і праводзіцца толькі пры радыяцыйнай аварыі на дзеючых і эксплуатуемых ядзерных аб’ектах (атамныя станцыі, даследчыя рэактары).

У выпадку пагрозы для здароўя Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праінфармуюць насельніцтва аб пачатку правядзення блакіравання шчытападобнай залозы і неабходнасці прыёму прэпаратаў ёду праз усе магчымыя каналы сувязі: смс на тэлефон, афіцыйныя рэсурсы — сайт, тэлеграм, сацыяльныя сеткі, з дапамогай радыё, тэлебачання і іншых сродкаў масавай інфармацыі.

Беларускія эксперты распрацавалі афіцыйныя рэкамендацыі па прыёме прэпаратаў ёду.

Як працуе ёдыд калію (ЁК)?

Шчытападобная жалеза не здольная адрозніваць стабільны ёд ад радыеактыўнага (нестабільнага). Яна абсарбіруе абодва яго віды. ЁК прадухіляе трапленне радыеактыўнага ёду ў шчытападобную залозу: пры прыёме вялікіх доз ЁК стабільны ёд у прэпараце паглынаецца шчытападобнай залозай, яна «насычаецца» і не можа найбліжэйшыя 24 гадзіны больш абсарбіраваць ёд — ні стабільны, ні радыеактыўны.

Як часта яго трэба прымаць?

Разавая доза ЁК абараняе шчытападобную залозу на працягу 24 гадзін. Пры ўздзеянні радыеактыўнага ёду больш за суткі рэкамендаваны прыём разавай (сутачнай) дозы ЁК на працягу некалькіх дзён.

Якія пабочныя эфекты?

Пабочныя эфекты могуць уключаць расстройства страўнікава-кішачнага тракту, алергічныя рэакцыі, скурны сып і запаленне слінных залоз, фарміраванне таксічнай адэномы, аўтаімунных захворванняў шчытападобнай залозы (аўтаімуннага тырэаідыту, дыфузна-таксічнага валяку).

Хто можа прымаць ЁК?

Да найбольшай рызыкі паражэння радыеактыўным ёдам схільная шчытападобная жалеза плоду і нованароджанага. Нованароджаныя і дзеці ранняга ўзросту маюць высокую рызыку развіцця раку шчытападобнай залозы пасля ўздзеяння радыеактыўнага ёду. Гэтая група дзяцей павінна атрымаць аднаразовую дозу ЁК (выключэнне — дзеці, якія знаходзяцца на грудным кармленні пры правядзенні ёдавай абароны ў маці). Таксама ЁК рэкамендаваны ўсім дзецям, якія падвергліся забруджванню радыеактыўным ёдам, маладым дарослым (ад 18 да 40 гадоў). Цяжарныя павінны прымаць ёдыд калію абгрунтавана — толькі адну разавую дозу пасля выкіду радыеактыўнага ёду, бо ён пранікае праз плацэнту.

Дарослым, старэйшым за 40 гадоў, не рэкамендаваны прыём ЁК, бо яны маюць найменшую верагоднасць развіцця раку шчытападобнай залозы пасля выкіду радыеактыўнага ёду.

Як прымяняецца ЁК?

Ён выдаецца ва ўстанове аховы здароўя пасля аварыйнай сітуацыі, звязанай з радыеактыўным ёдам. Цяпер існуюць спецыяльныя формы ёдыду калію (таблеткі і вадкасць), якія можна прымаць унутр.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.