Вы тут

Лукашэнка: З кожным годам спартсмены рыхтуюцца ўсё лепш


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў ўдзел у рэспубліканскім зімовым спартыўным свяце «Мінская лыжня — 2022».


Мерапрыемства прайшло на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» ў фармаце біятлонных эстафет. На старт таксама выйшлі каманды Кіраўніка дзяржавы, Адміністрацыі Прэзідэнта, Апапарата Савета міністраў, Парламента, Кіоаўніцтва справамі Прэзідэнта Камітэта дзяржаўнага кантролю, Выканаўчага камітэта СНД, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншыя каманды. Усяго ў біятлонных эстафетах запланаваны ўдзел каля 50 каманд. 

Ствараць святочны настрой удзельнікам і гасцям свята будуць творчыя калектывы і конкурсная праграма для аматараў.

Даведка

Біятлонныя эстафеты ўключаюць чатыры этапы, на кожным з якіх ўдзельнік праходзіць два кіламетры (два кругі па адным кіламетры) з двума агнявымі рубяжамі. 

Каманда Прэзідэнта першая ў эстафетнай гонцы

Каманда Прэзідэнта першай прыйшла да фінішу эстафетнай гонцы 4х2, якая прайшла на рэспубліканскім свяце «Мінская лыжня». У саставе каманды, акрамя Аляксандра Лукашэнкі выступілі таксама Святлана Канашэнка, Людміла Калінчык і Мікалай Лукашэнка.

Каманда Прэзідэнта паказала выдатны вынік на агнявых рубяжах, закрыўшы 40 з 40 мішэняў. Эстафетную гонку каманда кіраўніка дзяржавы пераадолела без штрафных кругоў.

Адзначым, што каманда кіраўніка дзяржавы выступала па-за конкурсу. Першае прызавое месца з трыма промахамі заняла каманда Віцебскага аблвыканкама. Другое заліковае месца ў каманды Камітэтата дзяржаўнага кантроля. На трэцім месцы – каманда Брэсцкага аблвыканкама.

«З кожным годам спартсмены рыхтуюцца ўсё лепш»

Пасля біятлоннай эстафетнай гонкі Прэзідэнт сустрэўся з журналістамі і падзяліўся сваімі ўражаннямі ад спартыўнага свята. «З пункту гледжання гатоўнасці ўсё ідэальна. Надвор’е Бог падарыў. Прэтэнзій ніякіх няма. І павінен сказаць, што з кожным годам спартсмены рыхтуюцца ўсё лепш і лепш», — сказаў ён. 

Прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі цікавілі не толькі спартыўныя пытанні. У прыватнасці, беларускі лідар расказаў пра рэалізацыю беларускіх праектаў на Балтыцы. Раней Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін даў даручэнне дапамагчы развіццю беларускіх праектаў у гэтым рэгіёне. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што гаворка ідзе пра будаўніцтва партовай гаспадаркі. Беларусі неабходныя свае парты. Беларускі і расійскі кіраўнікі дзяржаў абмяркоўвалі гэтае пытанне яшчэ да канфлікту Украіны і Расіі. 

«У аператыўным парадку былі вызначаны месцы, месцы вельмі добрыя, мне ўжо далажылі. Разам паедзем, паглядзім, як там ідзе будаўніцтва. На працягу двух гадоў у нас там будуць парты, будзем грузіць свае грузы. Прэзідэнт Расіі мне сказаў, што любы беларускі праект яны будуць падтрымліваць. Гэта было яшчэ да канфлікту. А зараз і сам бог загадаў. Вы ж бачыце гэтыя вар’яцкія санкцыі супраць Расіі. І нас туды за кампанію, каб Расія не абышла санкцыі праз Беларусь. Ну, што тут скажаш... Любы праект у любым месцы Расіі, іх ужо нямала, яны нас падтрымліваюць, а мы рэалізуем, таму пацерпім. А далей убачыце, яны да нас прыйдуць і будуць прасіць прабачэння, каб мы з імі супрацоўнічалі», — сказаў беларускі лідар. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.