Вы тут

Эксперты пра рэферэндум і жыццё пасля яго


Кампетэнтна аб актуальным — чарговае пасяджэнне «Дэпутацкага клуба» прайшло ў агенцтве «Мінск-Навіны». Эксперты абмеркавалі найважнейшую падзею ў жыцці краіны — канстытуцыйны рэферэндум і далейшую трансфармацыю канстытуцыйных нормаў і заканадаўства. У цэнтры ўвагі таксама — патрыятычнае выхаванне маладога пакалення і адлюстраванне маладзёжнай палітыкі ў Канстытуцыі. У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл гэта асабліва сімвалічная тэма.


«Ужо вядома, што за першы дзень датэрміновага галасавання больш за 6 % беларусаў, якія маюць выбарчыя правы, аддалі свой голас. Гэта важна. На мой погляд, гэта ўдвая важна з улікам абвастрэння сітуацыі ва Украіне, з улікам агульнай ваеннай напружанасці каля нашых межаў. Рэалізацыя свайго грамадзянскага права прагаласаваць за новы Асноўны Закон краіны — гэта і ёсць частка вялікага функцыяналу па абароне сваёй Айчыны», — заявіў генеральны дырэктар агенцтва «Мінск-Навіны» старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў. Ён падкрэсліў, што сёння важна думаць пра сур'ёзныя змены ў жыцці краіны, якія плануюцца, калі змяненні ў Асноўны Закон будуць прынятыя. Запланаваны змяненні ў сферы адукацыі, аховы здароўя, сацыяльных гарантый грамадзян.

На гэта звярнуў увагу і старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных. Паводле яго слоў, без рэферэндума як пункта адліку далейшы рух наперад у развіцці краіны будзе немагчымы. «У Палаце прадстаўнікоў мы ўжо абмяркоўвалі, што трэба будзе вельмі сур'ёзна дапрацаваць і перагледзець 28 асноўных законаў. Гэта і Закон аб парламенце, аб Савеце Міністраў, аб палітычных партыях, аб грамадскіх аб'яднаннях. Трэба будзе распрацаваць два новыя законы, магчыма, больш. Гэта Закон аб Усебеларускім народным сходзе і Закон аб грамадзянскай супольнасці», — расказаў парламентарый.

Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Святлана Любецкая акцэнтавала ўвагу на тым, што Канстытуцыя — гэта аснова ўсяго заканадаўства. Па яе словах, адной з галоўных задач было прадугледзець у праекце Асноўнага Закона тыя механізмы, якія дазволілі б хутка ўплываць і эфектыўна рэагаваць на шматлікія праблемы: «Жыццё сёння вельмі мабільнае і хуткае, і неабходна мець прававы інструментарый і заўсёды дзейнічаць у рамках закона. Гэты пастулат непарушны. Дзяржава гэтага прытрымліваецца. Калі на рэферэндуме народ пагодзіцца са змяненнямі ў Канстытуцыю, людзі прымуць на сябе абавязкі дзейнічаць у рамках закона. Асноўны закон — гэта агульныя правілы і падыходы, гэта ўніверсальны закон, які ўспрымаецца як асновы жыццядзейнасці грамадства і краіны». Таксама Святлана Любецкая падкрэсліла, што ў самым пачатку тэксту Канстытуцыі напісана «Мы, народ Беларусі». А значыць, кожны павінен прытрымлівацца прапісаных у гэтым дакуменце нормаў.

У тым ліку, безумоўна, і моладзь. Маладзёжная палітыка сёння — важная частка агульнай дзяржаўнай палітыкі. Удзел у дэпутацкім клубе прынялі і прадстаўнікі маладзёжнага савета пры Мінгарсавеце. «Патрыятычнае выхаванне моладзі — пытанне, якое ўвесь час удасканальваецца. Мы шукаем спецыялістаў новай формы і метадаў працы, таксама шмат ужо зроблена за апошні час у нашай краіне. У нас прынята праграма патрыятычнага выхавання, у рамках нашай стратэгіі гэты напрамак з'яўляецца першым», — расказаў другі сакратар Цэнтральнага раённага камітэта БРСМ Аляксандр Прохараў. Гаворачы пра патрыятычнае выхаванне моладзі, ён звярнуў увагу на артыкулы аб захаванні гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, прапісаныя ў праекце Канстытуцыі.

«Мы часта задаёмся пытаннем, хто такі патрыёт. Гэта чалавек, які накіроўвае свае сілы на захаванне суверэнітэту і незалежнасці, хто жадае сваёй Радзіме толькі дабра і робіць кожны дзень асабісты ўклад. У кагосьці ён большы, у кагосьці меншы, але менавіта так фарміруецца наша будучыня. Мы хочам захаваць памяць аб кожным, хто ўнёс свой уклад у Перамогу, і павысіць гістарычную адукаванасць моладзі. Для гэтага ў нас ёсць цудоўны праект «Беларусь памятае. Родныя асобы Перамогі», ініцыятыву аб стварэнні нацыянальнага альбома памяці ў 2019 г. падтрымаў Прэзідэнт. Цяпер у ім звыш 6 тысяч фатаграфій», — расказаў Аляксандр Прохараў.

Як адзначыў старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў, наяўнасць у краіне неабыякавых маладых людзей, якія разумеюць, чым жыве грамадства, дарагога варта. Пагадзілася з ім і Святлана Любецкая. «Неабходна падтрымліваць такія ініцыятывы, як Маладзёжны парламент і Маладзёжны савет. Калі мы зможам сфарміраваць такі пласт маладых кіраўнікоў, якія будуць удзельнічаць у прыняцці рашэнняў, нацэленых на жыццё грамадства, у будучыні мы атрымаем выдатных спецыялістаў. На гэта ёсць унутраны запыт. Далучэнне да працы мясцовых саветаў дэпутатаў, да ўдзелу ў выбарчых кампаніях, узаемадзеянне з насельніцтвам, далучэнне да заканатворчага працэсу — моладзь можа закрануць усе сферы жыццядзейнасці дзяржавы. Сёння ў моладзі ёсць запыт, яны жадаюць сябе ў гэтым паспрабаваць. Гэта такі самастойны падыход. Гонар і хвала бацькам, якія заклалі такія задаткі, і гэтым дзецям», — адзначыла парламентарый.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: БелТА

Загаловак у газеце: Свой уклад у абарону Айчыны

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.