Вы тут

Прыцягальная псіхалогія шахмат


У сучасным свеце большасць людзей спорт асацыіруе найперш з вялікай фізічнай нагрузкай. Але ж існуюць і інтэлектуальныя віды. Адным з такіх з'яўляюцца шахматы. Сёння яны ўключаны ў рэестры відаў спорту ў ста дзяржавах свету. Мы пагаварылі з трэнерам аднаго са сталічных шахматных дамоў Міхаілам Жыкіным і высветлілі ўсе тонкасці гэтай гульні.


— Я пазнаёміўся з шахматамі ў сем гадоў, але сур'ёзна вывучаць і гуляць пачаў значна пазней. У шахматы як спорт прыйшоў досыць позна, у пятнаццаць гадоў. У дзяцінстве быў ціхім і нетаварыскім, мне больш падабалася думаць і назіраць, чым гаварыць і займацца рухомымі гульнямі з аднагодкамі. Па гэтай прычыне шахматы падышлі ідэальна. Мяне прыцягвала іх велічная таямнічасць, хацелася даведацца больш, знайсці саму сутнасць гульні. Варта мне было даведацца пра шахматы бліжэй, як я літаральна закахаўся ў іх. Зараз з настальгіяй прыгадваю, як пачынаў спасцігаць асновы гэтай гульні, седзячы за сталом у шахматнай клубе і ўважліва слухаючы трэнера.

Падчас вучобы ў ВНУ наш суразмоўнік хутка раскрыў свае здольнасці ва ўніверсітэцкай зборнай камандзе па шахматах, дзе працягнуў развіваць свой талент. У той жа час ён уладкаваўся на работу трэнерам у адзін са сталічных цэнтраў дадатковай адукацыі. І атрымаў там свой першы выкладчыцкі вопыт і вырашыў далей развівацца ў гэтым кірунку.

— Я такі чалавек, які ў прынцыпе не можа доўга займацца тым, што не падабаецца. Роберт Джэймс Фішэр, адзінаццаты чэмпіён свету, аднойчы сказаў: «Шахматы — маё жыццё». Гэта ж у поўнай меры магу сказаць і пра сябе. Зразумела, хацелася б дамагчыся большых спартыўных вышынь. На дадзены момант я маю першы спартыўны разрад, але не збіраюся на гэтым спыняцца.

Цяпер Міхаіл увесь свой час прысвячае трэнерскай дзейнасці і перадае веды іншым. І шчыра радуецца поспехам і дасягненням падапечных.

— Шахматы могуць асвойваць усе людзі незалежна ад узросту, полу і складу розуму. Усім будзе надзвычай карысна вывучэнне гэтай старажытнай гульні. Бо гісторыя шахмат налічвае каля паўтары тысячы гадоў, але толькі ў канцы XV стагоддзя яны атрымалі блізкі да сучаснага аблічча выгляд і скарылі тысячы сэрцаў. Немалаважную ролю адыгрываюць педагог і ўласнае жаданне. Калі з гэтымі двума складнікамі праблем няма, то ў вас усё атрымліваецца.

Па адукацыі наш суразмоўца не толькі педагог, але і псіхолаг. І шчыра прызнаецца, што калі б не шахматы, то працаваў бы ў гэтай сферы. А пакуль дадзеная навука з'яўляецца галоўным памочнікам у яго дзейнасці. Бо шахматы, хоць і здаюцца гульнёй простай, патрабуюць шмат намаганняў.

— Быць шахматыстам — вельмі цяжкая праца. Галоўная якасць тут — мэтанакіраванасць. Таксама трэба ўмець валодаць сабой, трымаць максімальную канцэнтрацыю ўвагі і прымаць паразы, бо гэта непазбежна нават для найлепшага гульца. Ну і, вядома ж, ніколі не здавацца.

Ігнат СТАНКЕВІЧ, вучань 9 класа Каладзішчанскай СШ № 2

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.