Вы тут

Украінскі беспілотнік парушыў дзяржаўную граніцу Беларусі


Факт незаконнага дзеяння быў зафіксаваны 24 студзеня беларускімі пагранічнікамі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі Ваенна-паветраных Сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны. Парушэнне адбылося ў паветранай прасторы беспілотным лятальным апаратам, які быў прымушаны да пасадкі падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны беларускай арміі. Факт запуску беспілотніка з тэрыторыі Украіны пацвердзіўся ў выніку аналізу інфармацыі, якая ўтрымліваецца на бартавой апаратуры лятальнага апарата. 


Устаноўлена, што беспілотны лятальны апарат быў запушчаны ў раёне в. Пішча Ковельскага раёна Валынскай вобласці ў 1,7 км ад мяжы з нашай краінай. Пасля набору працоўнай вышыні апарат перасёк дзяржаўную граніцу з Беларуссю ў раёне в. Хмелішча Маларыцкага раёна і, у адпаведнасці з палётным заданнем, накіраваўся ў раён дыслакацыі палігона «Брэсцкі».

У сувязі з гэтым інцыдэнтам у беларускае абароннае ведамства быў выкліканы ваенны аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, якому была ўручана нота пратэсту ў сувязі з частымі выпадкамі парушэння дзяржаўнай граніцы Беларусі з боку Украіны. Акрамя таго, прадстаўніку ваеннага ведамства Украіны было заяўлена аб неабходнасці правядзення разбіральніцтва па даным факце, аб выніках якога павінна быць праінфармавана беларускае ваеннае ведамства.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.