Вы тут

Скокнуць вышэй галавы — як глядзець фрыстайл на Алімпійскіх гульнях


Эфектныя трукі, захапляльныя скачкі і незабыўныя выступленні – гэта ўсё фрыстайл. Від спорту, які асацыюецца з палётам і пераадоленнем чалавечых магчымасцей. І таму спаборніцтвы выклікаюць такую ўвагу гледачоў з усяго свету.


Алімпійскія дысцыпліны

На Алімпійскіх гульнях у Пекіне ў спаборніцтвах па фрыстайле будзе разыграна 13 камплектаў медалёў. У Пекіне дэбютуюць такія дысцыпліны біг-эйр і камандныя спаборніцтвы па лыжнай акрабатыцы. Раскажам падрабязнее пра дысцыпліны фрыстайла на алімпіядзе 2022.

Могул — спуск на лыжах па ўзгорыстым схіле. Могулам называюць купкі, якіх таксама шмат на склоне і паміж якімі фрыстайліст лавіруе. Падчас спуска спартсмен павінен пераадолець два трампліны, на якіх дэманструе скачкі. Выступленне ацэньваецца па наступных крытэрыях: тэхніка паваротаў, складанасць скачкоў і якасць іх выканання, а таксама час спуска.

Лыжная акрабатыка — выкананне складаных акрабатычных элементаў падчас скачкоў на спецыяльных трамплінах. На спаборніцтвах спартсмены выконваюць загадзя заўленыя скачкі, якія могуць складацца з сальта, вінтоў, пераваротаў і іншых элементаў. Суддзі ацэньваюць складанасць скачкоў, а таксама палёт, форму скачкоў і чысціню прызямлення.

Скі-кросс — гонка чатырох лыжнікаў па спецыяльнай гарналыжнай трасе, якая ўключае ў сябе снежныя перашкоды ў выглядзе розных трамплінаў, і віражоў. Першыя два лыжнікі з кожнага заезда выходзяць у наступны раўнд.

Слоўпстал — акрабатычныя скачкі на спецыяльных перашкодах, размешчаных па ўсёй працягласці трасы. Звычайна на трасе шэсць аб’ектаў: тры трампліна і тры фігуры для скальжэння.

Хафпайм — спуск на лыжах па спецыяльнаму схілу, які мае ў папярочным сячэнні форму літары U. Гэты жолаб і ёсць хафпайп (ангел. палова трубы). Вышыня сценак дасягае 6,7м. Падчас спуску лыжнікі выконваюць скачкі і трукі ўнутры хафпайпа і з адрывам ад сценак.

Біг-эйр — выкананне аднаго скачка з вялікага трампліна. У лыжнікаў ёсць тры спробы, каб выканаць як мага больш складаны скачок і заработаць максімальную колькасць балаў.

За кім сачыць на Алімпійскіх гульнях у Пекіне

Канадскага фрыстайлісты Міхаэля Кінгсберы называюць не інакш як «каралём могула». Гэта мацнейшы спартсмен у гісторыі гэтай дысцыпліны. У мінулым сезоне ён аднавіўся пасля траўмы спіны і выйграў Кубак свету. На алімпіядзе спаборнічаць з чэмпіёнам свету і алімпійскім чэмпіёнам будзе вельмі няпроста. У лыжнай акрабатыцы галоўная фаварытка аўстралійка Лора Піл. Гульні ў Пекіне стануць для яе трэцяй спробай заваяваць алімпійскі медаль. Швейцарка Фанні Сміт лічыцца галоўным лідарам у жанчын. У яе актыве 29 перамог на этапах Кубка свету, што зрабіла яе лепшай спартсменкай у гісторыі скі-кроса. Многія спартсмены адначасова выступаюць у слоўпстайле і біг-эйре. На медалі ў дзвюх дысцыплінах прэтэндуе кітаянка Эйлін Гу, чэмпіёнка свету 2021 года, двухразовая пераможца юнацкіх алімпійскіх гульняў 2020. Канкурэнцыю ёй саставіць сярэбраны прызёр Пхенчхана Мацільда Грэма. Сваё слова скажа і швейцарац Андры Рагеттлі, які 16 студзеня набыў тытул самага тытулаванага фрыстайліста ў гісторыі Кубка свету.

Спаборніцтвы па фрыстайле на Алімпійскіх гульнях у Пекіне пройдуць з 3 па 19 лютага. Турніры прымуць снежны парк «Геньцін» і комплекс «Біг-эйр Шоўган».

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.