Вы тут

Лукашэнка падпісаў абноўлены Кодэкс аб адукацыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім зацвярджаецца новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота: БелТА

Законам вызначаюцца асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, замацоўваюцца палажэнні, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці, якасці і даступнасці адукацыі, з улікам тэндэнцый развіцця сучаснай адукацыйнай прасторы і практыкі прымянення дзейнага кодэкса.

У прыватнасці, у новай рэдакцыі кодэкса прадугледжваецца ўсеагульнае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (цяпер агульнай базавай адукацыі), правядзенне выніковай атэстацыі пасля завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі па асобных вучэбных прадметах у выглядзе цэнтралізаванага экзамену. Парадак яго правядзення будзе зацверджаны Міністэрствам адукацыі.

Акрамя таго, пашыраецца сфера прымянення мэтавай падрыхтоўкі для арганізацый, размешчаных не толькі ў малых населеных пунктах і на забруджаных тэрыторыях, але і ў іншых населеных пунктах, прадугледжваецца функцыянаванне на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі каледжаў, на ўзроўні вышэйшай адукацыі — універсітэтаў, акадэмій і інстытутаў.

Дыстанцыйнае навучанне ў кодэксе замацоўваецца як самастойная форма атрымання адукацыі, устанаўліваецца магчымасць рэалізацыі адукацыйных праграм праз сеткавую форму ўзаемадзеяння паміж установамі адукацыі.

Па асобных тэхнічных і медыцынскіх спецыяльнасцях уводзіцца спецыяльная вышэйшая адукацыя. З’яўляецца новы від дадатковай адукацыі — адораных дзяцей і моладзі на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку.

У законе прапануюцца таксама іншыя нормы, у тым ліку якія прадугледжваюць удакладненне і пераразмеркаванне паўнамоцтваў дзяржаўных органаў па кіраванні ў сферы адукацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.