Вы тут

На лёдзе становіцца горача — як глядзець канькабежны спорт на Алімпійскіх гульнях


Гэтыя спартсмены на ўласным вопыце ведаюць, што значыць хадзіць па вастрыі нажа. І не проста хадзіць, а біць рэкорды, захапляць гледачоў і дасягаць поспеху. У гэтым увесь канькабежны спорт, як не даруе памылак.


Крыху гісторыі

Канькабежны спорт — самы хуткі з лядовых відаў спорту. Ён жа адзін з самых старажытных відаў спорту. Археалагічныя знаходкі сведчаць, што першымі прататыпамі канькоў людзі карысталіся больш за 3000 гадоў таму. Першай літаратурнай крыніцай, дзе згадваюцца канькі, лічыцца «Хроніка знатнага горада Лондана», напісаная ў 1174 годзе. У 1742 годзе ў Шатландыі з’яввіліся першыя канькабежныя клубы. У 1763 годзе прайшлі першыя спаборніцтвы па бегу на каньках, гэта былі простыя гонкі. А ў 1772 годзе выйшлі першыя правілы канькабежнага спорту. У 1889 годзе ў Нідэрландах адбыўся першы чэмпіянат свету па бегу на каньках. Пераможцам стаў расійскі спартсмен Аляксандр Паншын. У 1892 годзе быў заснаваны Міжнародны саюз канькабежцаў (міжнародная федэрацыя канькабежнага спорту), які прысвоіў спаборніцтвам 1889 статус прафесійных і падобныя спаборніцтвы сталі праводзіцца штогод. У праграму зімовых Алімпійскіх гульняў бег на каньках у мужчын уваходзіў з самага пачатку, з 1924 года, пачынаючы з 1960 праводзяцца і спаборніцтвы сярод жанчын.

Асноўныя правілы канькабежнага спорту

Гледачам нескладана зразумець правілы канькабежнага спорту. Галоўны прынцып — спартсмены бягуць парамі супраць гадзіннай стрэлкі. Неважна, хто з пары прыйшоў да фініша першым, важна, які час паказалі канькабежцы. Калі ўсе спартсмены выступяць, вызначаецца ўладальнік лепшага часу, ён і становіцца пераможцам. У канькабежным спорце няма папярэдніх забегаў, паўфіналаў і фіналаў — толькі адзін раўнд, у якім удзельнікі паказваюць свой лепшы час.

На старце адзін спартсмен знаходзіцца на знешняй дарожцы, другі — на ўнутранай. Пасля праходжання кожнага круга яны мяняюцца месцамі. У каманднай гонцы пераследу дзве каманды з трох канькабежцаў стартуюць на супрацьлеглых прамых і бягуць усю дыстанцыю па ўнутранай дарожцы.

У канькабежным спорце ёсць адна дысцыпліна, падчас якой на старт выходзяць больш чым два спартсмена — масс-старт. Гэта адзін з самых цікавых, відовішчных і складаных дысцыплін у праграме Алімпійскіх гульняў. Канькабежцы пераадольваюць 16 кругоў, трое лепшых атрымліваюць адзнакі на 4-м, 8-м і 12-м кругах, а таксама на фінішнай прамой. Таму не заўсёды спарстмен, які першым прыехаў да фініша, становіцца пераможцам. Упершыню масс-старт быў прадстаўлены на Алімпійскіх гульнях 2018 года.

Цікавыя факты

  • Дарожка для канькабежнага спорта ўяўляе сабой авал даўжынёй 400 метраў. Радыус унутранага паварота 25-26 метраў. Прамыя адрэзкі складаюць 100 метраў.
  • Для канькабежнага спорту прыдуманыя спецыяльныя канькі-клапы. Лязо на такіх каньках зафіксавана спецыяльным спружынным шарнірам і толькі на пярэдняй частцы бацінка. Гэта зроблена спецыяльна для павелічэння фазы адштурхвання, што дазваляе дабіцца больш высокай хуткасці.
  • Самым дарослым канькабежцам у алімпійскай гісторыі стаў 52-гадовы Альберт Цеббітт, які выстаўпаў на дыстанцыю 5000 метраў на Гульнях 1924 году. А самы малады — карэец Лі Кюн Хі, падчас Гульняў 1972 году яму бьыло 13 гадоў.

За кім сачыць у Пекіне

На Алімпійскіх гульнях у Пекіне ў праграме канькабежцаў 14 відаў- па сем у мужчын і жанчын. Мужчыны: 500 м, 1000 м, 1500 м, 10 000 м, масс-старт і камандны пераслед. Жанчыны: 500 м, 1000 м, 1500 м, 3000 м, 5000 м, масс-старт і каманды пераслед.

Нязменныя лідары сусветнага канькабежнага спорту — прадстаўнікі Нідэрландаў. Можна не сумнявацца, што ў Пекіне яны таксама пакажуць сябе ва ўсёй красе. На алімпійскі лёд выйдзе Свэн Крамер, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён, спецыяліст на дыстанцыях 5000 і 10 000 метраў. Канкурэнцыю яму саставіць Нільс ван дер Пул, двухразовы чэмпіён свету 2021 году, рэкардсмен свету на дыстанцыях 5000 і 10 000 метраў. Двухразовы алімпійскі чэмпіён, чатырохразовы чэмпіён свет Кьелд Найс растопіць лёд на дыстанцыях 1000 і 1500 метраў. Лідарскія пазіцыі не здаюць і галандкі. Каралевай лёду па праву лічыцца Ірэн Вюст, таксама з Нідэрландаў. Самая тытулаваная ўдзельніца Алімпійскіх гульняў мае 11 медалёў. У Пекіне яна можа папоўніць сваю скарбонку. Свае выдатныя здольнасці на алімпійскім лёдзе пакажуць Марціна Саблікава (Чэхія), трохразовая алімпійская чэмпіёнка, 21-разовая чэмпіёнка свету, спецыялістка на дыстанцыях 3000 і 5000 метраў. Аб сабе заявіць і Брытані Боў (ЗША), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, шасціразовая чэмпіёнка свету, спецыялістка ў бегу на 500 і 1000 метраў.

Расклад спаборніцтваў па канькабежным спорце на Алімпійскіх гульнях у Пекіне

5 лютага — Жанчыны. 3000м

6 лютага — Мужчыны. 5000м

7 лютага — Жанчыны. 1500м

8 лютага — Мужчыны. 1500м

10 лютага — Жанчыны. 5000м

11 лютага — Мужчыны. 10000м

12 лютага — Жанчыны. Камандная гонка пераследу. Чвэрцьфінал

Мужчыны. 500м

13 лютага — Мужчыны. Камандная гонка пераследу. 1/4 фіналу

Жанчыны. 500м

15 лютага — Жанчыны. Камандная гонка пераследу. 1/2 фіналу

Мужчыны. Камандная гонка пераследу. 1/2 фіналу

Жанчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал D

Жанчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал C

Мужчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал D

Мужчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал C

Жанчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал B

Жанчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал A

Мужчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал B

Мужчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал A

17 лютага — Жанчыны. 1000м

18 лютага — Мужчыны. 1000м

19 лютага — Мужчыны. Мас-старт. 1/2 фіналу

Жанчыны. Мас-старт. 1/2 фіналу

Мужчыны. Мас-старт. Фінал

Жанчыны. Мас-старт. Фінал

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.