Вы тут

Анфімаў: Краінам СНД варта выбраць напрамак паглыбленай інтэграцыі


Краінам СНД варта выбраць напрамак больш паглыбленай інтэграцыі, заявіў журналістам першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Леанід Анфімаў, перадае БелТА.


«Эканоміка — перш за ўсё. Павелічэнне тавараабароту паміж краінамі СНД на 29 працэнтаў у 2021 годзе — добры паказчык. Але, з іншага боку, калі на яго паглядзець з пункту гледжання долі тавараабароту ўнутры СНД у агульным тавараабароце з іншымі краінамі, ён складае толькі 19 працэнтаў. А СНД — гэта эканоміка былога Савецкага Саюза, а яна была самадастатковай», — сказаў Леанід Анфімаў.

Паводле яго слоў, краінам Садружнасці варта скааперавацца і выбраць напрамак больш паглыбленай інтэграцыі. «Мы маглі б выйсці на лідзіруючыя пазіцыі ў сусветным эканамічным развіцці. На гэта трэба звяртаць увагу перш за ўсё», — адзначыў першы намеснік старшыні.

Сёння ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску праходзіць пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД. Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі абмяркуюць праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, зацвердзяць план работы СППП на 2022 год.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.