Вы тут

Сергеенка: Мітрапаліт Філарэт шмат зрабіў для духоўнага адраджэння краіны


Мітрапаліт Філарэт шмат зрабіў для духоўнага адраджэння краіны і згуртавання нацыі. Такое меркаванне сёння выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Па даручэнні Прэзідэнта Ігар Сергеенка прыняў удзел у жалобных мерапрыемствах, прымеркаваных да гадавіны смерці ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Героя Беларусі мітрапаліта Філарэта ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. Сёння тут ушанавалі памяць мітрапаліта Філарэта, на яго магілу ўсклалі вянкі і кветкі.

«Жалобная дата, год з моманту адыходу з жыцця выдатнага чалавека. Ён шмат зрабіў для духоўнага адраджэння нашай краіны. Яго ролю і ўклад высока ацэньвае кіраўнік дзяржавы. Праца мітрапаліта Філарэта ацэнена і высокім званнем Героя Беларусі. Ён і быў сапраўдным героем, чалавекам, які прысвяціў сваё жыццё служэнню Богу, служэнню людзям. Гэта быў чалавек найвысокай маральнасці», — сказаў Ігар Сергеенка. Ён падкрэсліў, што мітрапаліт Філарэт прыклаў нямала намаганняў да адраджэння Беларускай праваслаўнай царквы, аднаўлення святынь, манастыроў і храмаў, у тым ліку Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.

Фота: church.by

«Ён адзначаў, што праваслаўе — гэта стварэнне мастоў, а не сцен, нават калі гэта сцены храма. Гэта сведчыць аб камунікатыўнай ролі рэлігіі ў жыцці любой дзяржавы. Мітрапаліт Філарэт таксама адзначаў, што народ, які захаваў і захоўвае веру айцоў, народ, аб’яднаны хрысціянскімі каштоўнасцямі, смела будзе глядзець у будучыню», — звярнуў увагу Ігар Сергеенка.

«Для ўсіх жыхароў краіны мітрапаліт Філарэт застаўся светлым, адкрытым чалавекам веры, які шмат зрабіў для згуртавання нацыі і пабудовы моцнай незалежнай беларускай дзяржавы. Яго дэвіз: заўсёды можна заставацца самім сабой, а не спадзявацца на нейкія знешнія абставіны», — падкрэсліў Ігар Сергеенка.

Удзел у жалобных мерапрыемствах прынялі таксама мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса рознага ўзроўню, кіраўніцтва вобласці і раёна, духавенства.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.