Вы тут

Паўднёвы вецер даімчаў да Беларусі


У Мінску выйшла кніга паэзіі і прозы ўзбекскай пісьменніцы Хасіят Рустам “Стрыножаны вецер” у перакладзе на беларускую мову


Хасіят Рустам (Рустамава) нарадзілася ў 1971 годзе ў пасяленні Олмас (у перакладзе  – алмаз, з 2009-га – пасёлак гарадскога тыпу) Наманганскай вобласці Узбекістана. Дарэчы, мясцовасць тая дзякуючы ўдаламу геаграфічнаму становішчу яшчэ ў старажытнасці стала адным з цэнтраў Сярэдняй Азіі. З 2015 года пісьменніца працуе галоўным рэдактарам газеты “Kitob dunyasi” (“Кніжны свет”, выдаецца ў Ташкенце). Аўтар кніг “Дом на нябёсах”, “Выратаванне”, “Мантыя”, “Сцяна”, “Жнівень”, “Акупацыя”, “40:0”, “Заваёва” ды іншых. Вершы Хасіят перакладзены на многія мовы народаў свету: рускую, азербайджанскую, арабскую, бенгальскую, таджыкскую, англійскую, шведскую… У 2020 годзе ў Казахстане выйшла кніга Хасіят Рустам “Анатомія кахання”, у В’етнаме – “Знешнасць ветру”, у Бангладэш – “Схавалася ў думках”…

Над пераўвасабленнем вершаў узбекскай паэтэсы на беларускую мову працавала Святлана Быкава. Вось што, у прыватнасці, заўважыла перакладчыца ў прадмове да кнігі: “… Хасіят Рустам не баіцца ў творах вольна й поўна выказваць свае пачуцці ды эмоцыі, у якіх чуецца балючасць ад недасканаласці свету, ад якой яна часта пакутуе і выказвае гэты боль у вершаваных радках.

Менавіта таму кніга перакладаў і мае такую назву – “Стрыножаны вецер”. У гэтай супярэчлівай назве хаваецца сама сутнасць пісьменніцы, яе ўзнёслае светаадчуванне і рэалістычнае ўспрыманне свету – унутраная свабода і воля паэта, абмежаваная ўмовамі сучаснага жыцця”.

“Час закончыўся. І толькі вершы ў свеце/ Жыць будуць безліч светлых вёснаў, зім./ Навошта шчасце мне зямное свеціць?/ Шчаслівая, не мару я аб ім”, – піша Хасіят Рустам у вершы “Ганне Ахматавай”.

Беларуская кніга ўзбекскай паэтэсы, якую Прэзідэнт Узбекістана за літаратурную творчасць адзначыў медалём Славы, пабачыла свет у Друкарскім доме “Вішнёўка”.

Мікола Берлеж

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Паўднёвы вецер даімчаў да Беларусі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.