Вы тут

У сталіцы з’явілася новая база для заняткаў біятлонам


Для дзяцей, якія займаюцца ў Мінскай гарадской прафсаюзнай спартыўнай школе па зімовых відах спорту, абсталявана новая спецыялізаваная пляцоўка для заняткаў на адкрытым паветры, уладкаваныя бытавыя памяшканні, закуплены спартыўны інвентар, рыштунак і трэнажоры. Як паведамілі ў прэс-службе ФПБ, праект рэалізуецца Федэрацыяй прафсаюзаў пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнага алімпійскага камітэта.


Трэба сказаць, што на дадзены момант у сістэме Федэрацыі прафсаюзаў дзейнічаюць 103 спартшколы. Большая іх частка будавалася дастаткова даўно, яшчэ ў савецкія часы, таму ў апошнія гады прафсаюзы мэтанакіравана абнаўляюць матэрыяльна-тэхнічную базу гэтых спартыўных устаноў: укладвае сродкі ў рамонт памяшканняў, спартыўных залаў, набыццё сучаснага спартыўнага рыштунку.

У прыватнасці, за некалькі гадоў абноўлены больш за 100 спартыўных аб'ектаў, з’яўляюцца дадатковыя аддзяленні па запатрабаваных напрамках.

– Сёння не толькі дзеці, але і ўсё больш дарослых хочуць займацца спортам. Спорт – гэта настрой, характар, здароўе. Таму вельмі важна, каб была даступнасць такіх заняткаў, – падкрэсліў на адкрыцці старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда. – Нашы спартыўныя прафсаюзныя школы якраз і працуюць для гэтага. У нас усе заняткі праходзяць на бясплатнай аснове. Мы бяром усіх жадаючых дзяцей. Не важна, ёсць здольнасці, няма – галоўнае жаданне і воля. І вядома, мы стараемся забяспечыць камфортныя ўмовы для заняткаў. Мы гэта робім не толькі дзеля высокіх дасягненняў, але і дзеля таго, каб у дзяцей было больш магчымасцяў рэалізаваць сябе, правесці час з карысцю.

Трэба адзначыць, што менавіта зімовыя віды спорту з'яўляюцца аднымі з найбольш масавых і запатрабаваных сярод дзяцей, якія займаюцца ў спартшколах прафсаюзаў. Што датычыцца непасрэдна біятлону, то ўсяго ў краіне дзейнічаюць чатыры такія аддзяленні, у якіх трэніруюцца звыш 630 дзяцей і падлеткаў пад кіраўніцтвам парадку 40 вопытных педагогаў.

Як адзначыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, абнаўленне базы Мінскай гарадской прафсаюзнай спартшколы па зімовых відах спорту ўжо стала імпульсам для прыцягнення дзяцей у спорт. У школу набралі тры дадатковыя групы па пачатковай падрыхтоўцы – гэта больш за 100 дзяцей.

– Зроблены рамонт – і гэта толькі пачатак. Калі будзеце якасна, добра займацца, паказваць вынікі, пераходзіць у вышэйшую звяно падрыхтоўкі, мы можам далей развіваць школу, – звярнуўся да выхаванцаў установы міністр спорту. – Гэтая школа – наш падарунак вам, ну а за вамі – вашы годныя выступы.

Таксама сваю падтрымку школе аказаў і Нацыянальны алімпійскі камітэт: прадстаўнікі спартыўнага ведамства ўручылі сертыфікат больш чым на 16 тысяч рублёў для закупкі спортінвентару і рыштунку.

Наша даведка

Мінская гарадская СДЮШАР прафсаюзаў па зімовых відах спорту з’явілася ў 1972 годзе.

Цяпер у спартшколе займаюцца 223 чалавекі, у тым ліку на аддзяленні біятлону – 118. У трэнерскім складзе – 15 педагогаў.

У 2020 годзе перададзена ў вышэйшую звяно падрыхтоўкі 7 чалавек, у 2021-м  – тры.

Выхаванцы спартшколы ў складзе нацыянальнай каманды – Святлана Андрыюк (лыжныя гонкі), Аліна Пільчук (біятлон). У зборных камандах – 5 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.