Вы тут

Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з сербскім парламентарыем Драгамірам Карычам


Драгамір Карыч — дэпутат парламента Сербіі, старшыня дэпутацкай групы сяброўства з Беларуссю ў сербскім парламенце, Ганаровы консул нашай краіны ў Бялградзе. Кампанія «Браты Карычы», саўладальнікам якой з’яўляецца Драгамір Карыч, рэалізуе ў нашай краіне буйныя інвестыцыйныя праекты ў будаўніцтве.


«Што датычыцца адносін з роднай Сербіяй, я думаю, праблем фактычна няма. У тым ліку дзякуючы дэпутату парламента, — пачаў размову Прэзідэнт Беларусі. — Дзякуючы вашаму імкненню, такой напорыстасці ў нас добрыя адносіны». 

Аляксандр Лукашэнка дадае, што Драгамір Карыч як сябар Беларусі заўсёды «падштурхоўваў» да супрацоўніцтва і Прэзідэнтаў краін. 

«Я вельмі рады, што вы прызямліліся ў Беларусі. Знайшлі сваё месца, працуеце. У Беларусі вас вельмі добра ведаюць. Мяркую, што самая вядомая будаўнічая кампанія — гэта ваша. Нават нашы кампаніі не такія вядомыя, як яна. Яна распіярыная, раскручаная, ды і добра будуе», — заўважае кіраўнік краіны.

Ён дзеліцца: заўсёды захапляўся югаслаўскімі будаўнікамі, якім удалося стандарты якасці падняць на высокі ўзровень. Таму і сёння ўзвядзенне асобных аб’ектаў у беларускай сталіцы сербскім бізнесам ідзе хутчэй за тэрміны.

«Мы рады, што ў нас ёсць такая кампанія, якая эфектыўна працуе», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі перадае прывітанне свайму сербскаму калезе і пацвярджае: Беларусь застаецца добрым сябрам для сербскага народа.

«Павінен вам сказаць, што практычна на кожнай сустрэчы з Прэзідэнтам Пуціным мы гаворым пра Балканы. А на Балканах у нас хто? Сербія. Сербія — заўсёды была кропкай апоры для славянства. Яна і сёння такой застаецца», — сцвярджае кіраўнік краіны.

На яго думку, асаблівую блізкасць балканскай дзяржавы пацвярджае нядаўняя сустрэча Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з Уладзімірам Пуціным. «Сваіх надзейных людзей ён (Уладзімір Пуцін. — „Зв.“) з задавальненнем вітае», — адзначае кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што і «Беларусь заўсёды поўная рашучасці, наколькі гэта магчыма, падтрымліваць Сербію і сербскі народ».

Прэзідэнт заяўляе, што падтрымку бачыць сёння і з боку Сербіі, галоўным застаецца адно — вытрываць. Суразмоўцы ўспомнілі ваенныя падзеі ў Сербіі ў 90-х. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі, ён на ўласныя вочы бачыў, як сыпаліся бомбы на галовы сербаў, калі бамбілі Бялград.

«Прайшоўся гэты складаны шлях, нам трэба абавязкова вытрымаць. Мне здаецца, выстаім», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Каментарый у тэму

Драгамір Карыч падзяліўся з журналістамі, што санкцыі з’яўляюцца актыватарам для магчымасцяў і ўзмацнення краіны.«Захад не мае рацыі, калі ўводзіць санкцыі. Санкцыі несумленныя», — дадае парламентарый.

Ён адзначыў, што ўсе складанасці пройдуць, а ў Беларусі не можа кіраваць ніхто, акрамя народа. «Не можа тут кіраваць ніхто іншы акрамя беларускага народа. Не можа выбіраць ніхто іншы, акрамя беларускага народа. У нас таксама ёсць такія праблемы — Сербія пастаянна ў нечым вінаватая. Куды мы не павярнуліся б, ідуць удары. Таму наша сяброўства захаваем — гэта самае каштоўнае», — рэзюмуе Драгамір Карыч.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.