Вы тут

Як інавацыі дзейнічаюць на карысць спорту


«Сёння спорт вышэйшых дасягненняў — гэта не проста спаборніцтва чалавечых рэсурсаў, але і спаборніцтва медыцынскіх навуковых тэхналогій і тэхналогій кожнай дзяржавы», — такое меркаванне выказала Ірына Малёваная, дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту на прэс-канферэнцыі, прысвечанай інавацыям у спорце.


Беларусь заўжды мела славу спартыўнай дзяржавы. Каля 25 працэнтаў насельніцтва займаецца фізічнай культурай і спортам. Штогод беларускія спартсмены заваўёваюць на міжнароднай арэне больш за паўтысячы медалёў. Гэта дазваляе нашай краіне ўваходзіць у дзясятку лідараў па спартыўных выніках і ўзнагародах. Таму інавацыі для айчынага спорту маюць вялікае значэнне.

У Беларусі флагманам навукова-медыцынскага суправджэння спорту вышэйшых дасягненняў з’яўляецца менавіта РНПЦ спорта. Некаторыя напрамкі сканцэнтраваны ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце фізічнай культуры.

Ірына Малёваная расказала, што пад назіраннем спецыялістаў РНПЦ спорту знаходзіцца больш за 36 тысяч спартсменаў найвышэйшай кваліфікацыі. У цэнтры працуе 14 медыцынскіх адзялянняў, 6 навуковых лабараторый. Штодзенна каля тысячы спартсменаў зврятаюцца ў цэнтр за рознымі відамі дапамогі. Дырэктар паведаміла пра прыярытэтныя напрамкі дзейнасці цэнтра. Асноўны — адсочванне стану спартсмена падчас яго падрыхтоўкі. «У нас распрацаваны ўласныя аўтарскія методыкі нагрузачнага тэсціравання. І яны пратэставаны ў некаторых еўрапейскіх краінах, у тым ліку і ў зімовых відах спорту, гэта зараз актуальна напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Шэраг трэнераў з еўрапейскіх краін вызначылі прыярытэтнымі менавіта нашыя методыкі.

У цэнтры надаецца вялікая ўвага прафілактыцы траўматызму. На гэта працуе лабараторыя траўматызму, у якой з дапамогай сучаснага абсталявання вызначаецца стан цяглічнага апарата з мэтай дыягностыкі паталагічнай асіметрыі цягліц, якая ўзнікае ў спартсменаў высокага ўзроўня для таго, каб своечасова яе адкарэктаваць і не дапусціць стомленых траўм і пераломаў.

Надаецца ўвага стану апорна-рухальнага апарата, улічваючы, што ў некаторых відах спорту гэтае тэсціраванне трэба праходзіць вельмі часта. Мы выкарыстоўваем оптыка-тапаграфічны метад, які скануе не проста апорна-рухальны апарат але і розныя варыянты асіметрыі, адхіленні і праводзіць поўную дыягностыку стану апоры, ступні. У нашым цэнтры працуе 3D-прынтар, які вырабляе карэкцыйныя адрэзы і спецыяльныя сцелькі 1–2 мм таўшчынёй. Яны могуць насіцца ў любым абутку ў любую пару года».

Таксама ў РНПЦ спорта праводзяць індывідуальны падбор спартыўнага харчавання з улікам узросту, інтэнсіўнасці абмену рэчываў, энергетычных траўмаў, полу. Распрацавана праграмнае забеспячэнне і рыхтуецца мабільнае прыкладанне для таго, каб спартсмен на любым этапе гадавога цыклу падрыхтоўкі мог скарэктаваць свой рацыён. Цэнтр валодае ўнікальнымі абсталяваннем і методыкамі па аднаўленчых і рэабілітацыйных працэдурах з улікам віду спорту і характару траўмы. Ірына Малёваная, падкрэслівае, што гэтыя методыкі дазваляюць паставіць спартсмена на ногі. Паводле яе слоў, сёння асноўная мэта — спартыўнае даўгалецце, каб спартсмен працягваў трэніравацца і весці актыўны лад жыцця.

І калі РНПЦ засяроджаны на спорце вышэйшых дасягненняў, то ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры распрацоўваюць тэхналогіі для спартыўнага рэзерву. Як расказала Таццяна Маразевіч-Шылюк, прарэкатр па навуковай рабоце, гэтым займаецца аддзел інавацыйных спартыўных тэхналогій. Спецыялістамі гэтага аддзела і студэнтамі ўніверсітэта распрацавана спецыяльнае абсталяванне для тэсіцравання спартсменаў у «палявых» умовах падчас трэніровак. Ва ўніверсітэце ёсць лабараторыя функцыянальнай дыягностыкі і рэабілітацыйных тэхналогій. Асноўны напрамак яе дзейнасці — маніторынг адаптацыі фізіялагічных сістэм арганізма спартсменаў да нагрузак рознай, а таксама псіхалагічнае суправаджэнне трэніровачнага і спаборніцкага працэсу. Пад кіраўніцтвам загадчыка лабараторыяй Дзмітрыя Зубоўскага распрацаваны спецыяльная медыцынская прылада аўдыявізуальнай стумыляцыі. Вучоны расказаў, што гэтая прылада дазваляе, стымуляючы сэнсорыку, развіваць рухальныя здольнасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Такім чынам у БДУФК робіцца яшчэ адзін крок у развіцці параалімпійскага спорту.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.