Вы тут

Шышкін: Вы з кім ваяваць сабраліся — з бяззбройнымі старымі, жанчынамі і дзецьмі?


Андрэй Шышкін, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах:


Фота: БелТА

— Ужо больш за тыдзень з трывогай і болем у сэрцы назіраю за падзеямі, якія адбываюцца на беларускай-польскай мяжы. Шчыра кажучы, тое, што вытвараюць палякі ў адносінах да бежанцаў, у тым ліку старых, жанчын і дзецей, папросту не ўкладваецца ў галаве, — выказвае абурэнне сенатар. 

Ён акцэнтуе ўвагу, што патаптаўшы ўсе нормы маралі, этыкі і нават правы чалавека, безумоўным захаваннем якіх так часта пышыцца калектыўны Захад, палякі ў літаральным сэнсе знішчаюць ні ў чым невінаватых людзей. 

— Сёння бежанцаў выракаюць на жыццё ў нечалавечых умовах на нейтральнай паласе, абліваючы ў мінусавую тэмпературу з вадамётаў, атручваючы слёзатачывым газам, закідваючы светлашумавымі гранатамі, — нагадвае парламентарый. — Больш за тое, супраць 3000 чалавек, пазбаўленых прытулку і сродкаў да існавання, палякі сцягнулі да памежнага пераходу цэлы корпус колькасцю ў 15 000 сілавікоў і нават танкі! Спадары, вы з кім ваяваць сабраліся — з бяззбройнымі старымі, жанчынамі і дзецьмі?

Андрэй Шышкін не сумняваецца, што гэтыя жорсткія і бесчалавечныя па сваёй сутнасці дзеянні стануць яшчэ адной нязмыўнай ганебнай плямай у гісторыі Польскай дзяржавы. 

— Пасля ўсіх гэтых злачынных дзеянняў яе можна смела выкрэсліваць са спісу цывілізаваных краін, — перакананы сенатар. — І, паверце, рана ці позна за фактычны генацыд кіраўнікам Польшчы давядзецца трымаць адказ і перад законам, і перад сваім сумленнем, калі вядома, яно ў іх яшчэ засталося.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.