Вы тут

Дзесяць дзён, якія змянілі свет


Сёння дзясяты дзень, як на беларуска-польскай граніцы пачаўся крызіс з бежанцамі. Прынамсі, так яго называюць і журналісты, і палітолагі. Калі ж гаварыць больш зразумелай простым людзям мовай, дзесяць дзён людзі, якія збеглі з роднай краіны ад вайны або ад нястачы, якія рашыліся на такі адчайны крок дзеля будучыні сваіх дзяцей, замярзаюць на мяжы з Еўрасаюзам. З той самай «зямлёй абяцанай», куды іх калісьці паклікалі, дзе шмат у каго землякі і сваякі. З тымі самымі краінамі, «ваенныя кантынгенты» якіх спрабавалі навесці на радзіме гэтых людзей свой парадак і ўрэшце зруйнавалі тое, што было. На «зямлі абяцанай» іх не чакаюць і не хочуць бачыць увогуле. Прынамсі, на яе польскай частцы. Спачатку пра гэта сведчылі скруткі калючай канцэрціны на мяжы, а пасля — каб ужо ўсім стала зразумела і ніхто нават не сумняваўся — святлошумавыя гранаты, слёзатачывы газ і атрутныя струмені з вадамётаў...


Гэтыя дзесяць дзён сапраўды могуць змяніць свет. Нават у тых, хто свята верыў у ідэалы старой добрай Еўропы, дзе самай галоўнай каштоўнасцю некалькі стагоддзяў урачыста аб'яўляўся чалавек і яго правы і свабоды, ілюзіі на гэты конт наўрад ці засталіся. Апошнія з гэтых ілюзій павінны былі змыцца каляровай ледзяной вадой з польскага вадамёта, накіраванай у лістападаўскім холадзе ў бок безабаронных людзей, сярод якіх было шмат жанчын і дзяцей...

Не дапамогуць ніякія апраўданні, ніякія фэйкі, ніякія надуманыя прычыны. Застануцца толькі сведчанні і сведкі. Застанецца вялізны металічны вадамёт і ўзброеныя да зубоў ваенныя супраць маленькага хлопчыка, які махае рукой верталёту, не здагадваючыся, што той прыляцеў яго і ягоных бацькоў палохаць. Застануцца гэтыя дзеці на фота, якія глядзяць з-за калючага дроту на ўзроеных вялікіх дзядзькаў. Застануцца гэтыя дзесяць дзён, якія былі ў цывілізаванага свету, каб асэнсаваць і зразумець ступень цывілізаванасці кожнага…

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.