Вы тут

Вынікі размовы Лукашэнкі з Меркель: праблема бежанцаў выносіцца на ўзровень Беларусі і ЕС


Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, як і было дамоўлена раней, адбылася сёння, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

«Датычылася размова, як вядома, сітуацыі на граніцы Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза. Падрабязна абмеркаваўшы праблему бежанцаў, бакі прыйшлі да пэўнага разумення, як дзейнічаць і рухацца далей у вырашэнні існуючых пытанняў. Дамовіліся Прэзідэнт Беларусі і канцлер Германіі аб тым, што праблема ў цэлым выносіцца на ўзровень Беларусі і ЕС, пры гэтым адпаведныя службовыя асобы, якія будуць вызначаны ад абодвух бакоў, неадкладна ўступяць у перагаворы ў мэтах вырашэння існуючых праблем. У гэтым жа кантэксце будзе вырашацца пажаданне бежанцаў папасці ў Германію», — расказалі ў прэс-службе.

Таксама ў размове з канцлерам Германіі да Прэзідэнта Беларусі была даведзена просьба старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен аб абавязковым удзеле ў працэсе міжнародных арганізацый, што займаюцца праблематыкай бежанцаў і мігрантаў, якія ўжо актыўна супрацоўнічаюць з беларускім бокам.

Дамовіліся Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель і аб кантактах у далейшым.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.