Вы тут

Куточак мілы ёсць ў Мікалаеве


На фестывалі нацыянальных культур “Дружба ­2021” ва ўкраінскім горадзе гучалі беларускія песні.


Беларусы на свяце ў Мікалаеве

Пра падзею напісала ў рэдакцыю Таццяна Дзяменнікава, кіраўніца Мікалаеўскага абласнога нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў “Голас Радзімы”. Дарэчы, Таццяна і спяшалася на гэты раз, раней ад роднай матулі з вёскі палескай, Бацькаўшчыны з’ехала, каб паспець на свята. “Мы заўсёды ў падобных фэстах удзельнічаем, — удакладняе зямлячка. – І цяпер пастараліся: стварылі свой “Куточак беларускі”. Прадставілі там вырабы народных майстроў, розныя беларускія кнігі, альбомы. І, як заўсёды, асаблівай папулярнасцю карысталася наша любімая газета “Голас Радзімы”: бо гэткае ж імя і ў нашай суполкі. На свяце гурт фальклорнай музыкі “Родныя напевы” спяваў беларускія народныя песні: “Касіў Ясь канюшыну”, “Бульбачка”, “Цячэ вада ў ярок”. Наша Юлечка Паўлюк спявала песню “Дзяўчынка-беларусачка” і чытала верш Леаніда Пранчака “Мілая матуля”. Дарэчы, выступала Юлечка ў новым прыгожым нацыянальным строі. Вялікі дзякуй Амбасадзе Беларусі ва Украіне за падарункі да свята: нам своечасова даслалі “Новай пошта” два сцэнічныя касцюмы для дзяўчатак”.

Таццяна Дзяменнікава вельмі ўдзячная за тое, што зладзілі фэст, Савету нацыянальных таварыстваў вобласці, упраўленню культуры, нацыянальнасцяў і рэлігій абласной дзяржадміністрацыі, упраўленню культуры й аховы культурнай спадчыны гарсавета. Кіраўніца суполкі выказвае падзяку актывістам-паплечнікам — а гэта, нагадаем, Таццяна Бусько, Валянціна Джупіна, Галіна Голуб, Ала Снігур, Юлія Паўлюк, Галіна Міняйла, Рыгор Лагунец, Ігар Цітоўскі, Ірына Русіна — за любоў да Радзімы, да беларускай культуры. І яшчэ дзякуе Юрыю Дзінтарсу — за музычнае суправаджэнне. Шэраг фотаздымкаў, відэасюжэт са свята ёсць у інтэрнэце, у прыватнасці, па спасылцы https://melochi-jizni.ru/forum/49-1549-21

Іван Іванаў

СВЕЖЫ НУМАР

Загаловак у газеце: Куточак мілы ёсць ў Мікалаеве

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.