Вы тут

Супольная малітва пра здароўе


Храмы Беларусі будуць адкрытыя ў часе пандэміі.


Дарога да храмаў у Беларусі нікому не будзе зачыненая і ў часе пандэміі каранавірусу. Пра гэта гаварылася 21 кастрычніка ў апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў на пасяджэнні Кансультатыўнай міжканфесійнай рады. “Каб не ўзнікла сітуацыі, калі нам давядзецца зачыняць храмы, як тое ўжо адбываецца ў некаторых краінах, мы звяртаемся да вас і просім вашага садзеяння ў нашай агульнай рабоце па зберажэнні чалавечых жыццяў”, – звярнуўся да святароў Упаўнаважаны Аляксандр Румак.

Своеасаблівую лекцыю-заахвочванне да вакцынацыі ад каранавірусу зрабіла для прадстаўнікоў розных канфесій першы намеснік Міністра аховы здароўя Алена Богдан. Яна паабяцала, што лекары цэнтральных раённых бальніц змогуць дапамагчы рэлігійным арганізацыям вакцынаваць прыходы і манастыры. На яе думку, толькі так можна знізіць рызыку захворванняў ад COVID-19 у часе набажэнстваў. “Вядома, людзі прыходзяць у храмы, пакланяюцца іконам, прыкладваюцца да іх, і, што б мы ні гаварылі, будуць так рабіць, бо вераць... А значыць, наша задача, каб побач быў той, хто пратрэ ікону, каб былі створаны ўмовы для прадухілення небяспекі”, – нагадала яна простыя ісціны. Нашэнне маскі, дыстанцыянаванне ў часе набажэнстваў таксама нельга ігнараваць. Міністэрства аховы здароўя распрацавала для рэлігійных арганізацый рэкамендацыі па абароне ад кавіду.

Старшыня канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Беларусі Алег Буткевіч, выступаючы перад журналістамі, сказаў: “Бог чуе кожную малітву, аднак вернік разумее, што асаблівае значэнне мае малітва супольная. Няспынна мы заахвочваем людзей, каб яны прымалі меры па бяспецы асабістай. У кожным касцёле мы маем дызінфікуючыя сродкі для кожнага. Заахвочваем людзей захоўваць дыстанцыю, хоць не заўсёды тое магчыма”.

Архіепіскап Гродзенскі й Ваўкавыскі Антоній з ім пагадзіўся: “Здароўе – гэта дар Божы, і мы павінны ўважліва ставіцца да сябе, прыслухоўвацца да свайго арганізма”. Для тых, хто не можа прыйсці ў царкву ці касцёл па розных прычынах, ладзяцца прамыя відэатрансляцыі набажэнстваў на ютубканале.

Прадстаўнікі іншых канфесій у Беларусі таксама не застаюцца абыякавымі да парад медыкаў.

На пасяджэнні Кансультатыўнай міжканфесійнай рады былі разгледжаны таксама іншыя пытанні, якія хвалююць вернікаў. Напрыклад, пытанні дзяржрэгістрацыі рэлігійнымі арганізацыямі нерухомай маёмасці ды зямельных адносін, правядзення рамонтных і рэстаўрацыйных работ у культавых будынках, якія маюць статус гістарычна-культурнай каштоўнасці.

Ганна Лагун

СВЕЖЫ НУМАР

Загаловак у газеце: Супольная малітва пра здароўе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.