Вы тут

Сплаў маладосці і вопыту


Аддзяленне паштовай сувязі «Петрыкаў-2» абслугоўвае ўсіх жыхароў палескага горада. А гэта больш за 10 000 чалавек. У ліку паслуг — прыём плацяжоў, афармленне страховак, правядзенне падпіскі на перыядычныя выданні, рэалізацыя тавараў паўсядзённага попыту і іншае. Хутка з'явіцца і такая паслуга, як «мабільны паштальён», якая дае магчымасць ажыццяўляць плацяжы дома ў кліентаў у рэжыме рэальнага часу.


За ра­бо­тай апе­ра­тар Ма­рыя Ка­ла­е­ва.

Па словах начальніка АПС Алены Юркавец, у аддзяленні створаны ўсе ўмовы як для наведвальнікаў, так і для супрацоўнікаў. Напрыклад, да паслуг кліентаў, якія наведваюць пошту з дзецьмі, створаны дзіцячы куток, дзе маленькія могуць пагуляць ці памаляваць, пакуль іх бацькі чакаюць у чарзе. Для работнікаў аддзялення абсталяваны пакой адпачынку, які з'явіўся тут пасля правядзення капітальнага рамонту будынка пошты.

— У штаце нашага аддзялення працуюць сем паштальёнаў — своеасаблівы сплаў моладасці і вопыту, — адзначыла Алена Георгіеўна. — Толькі двое з іх — жанчыны ў сталым узросце, а астатнія — моладзь. Прыемна, што працаваць да нас прыходзяць не толькі дзяўчаты, але і хлопцы. Напрыклад, Руслан Цімошын прыйшоў у аддзяленне адразу пасля заканчэння школы. Працягнуў сямейную традыцыю, бо раней на пошце працавала яго маці. Эдуард
Сарнацкі па ўзросце старэйшы за Руслана. Ён ужо працаваў тут раней, але потым вярнуўся ў наш калектыў і вельмі гэтым задаволены.

На­чаль­нік ад­дзя­лен­ня Але­на Юр­ка­вец і ін­струк­тар па пад­піс­цы Ні­на Чы­рыч.

Маладых супрацоўніц — сясцёр Ніну і Марыю Перарэжак — кліенты, асабліва пажылыя, вельмі паважаюць і любяць. Дзяўчаты стварылі асабістую кліенцкую базу і перад кожным выхадам на ўчасткі тэлефануюць людзям і пытаюцца, што неабходна прынесці. А увогуле наш калектыў вельмі дружны, усе працуюць добрасумленна і адказна, — падкрэсліла начальнік АПС.

Сяргей РУЧАНАЎ

Фо­та Алены ДАЎЖОНАК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.